Перайсці да зместу

Сазан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cyprinus carpio)
Сазан

Сазаны на выставе "Пад гладдзю Влтавы" ў Празе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyprinus carpio Linnaeus, 1758

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163344
NCBI  7962
EOL  985921

Сазан[1] (Cyprinus carpio) — прэснаводная рыба, сямейства карпавых атрада карпападобных.

Жыве ў басейнах Азоўскага, Чорнага, Каспійскага, Аральскага мораў, возера Капчагай, ракі Амур. На Беларусі трапляе ў басейне ракі Дняпро. Акультураная форма сазана — карп. Формы сазана — жылавая і паўпрахадная. Першая пастаянна жыве ў адным вадаёме, другая — у апрэсненных участках мора ці азёрах, міграцыя на нераст ў рэкі. Сустракаюцца, хоць і рэдка, асобіны вагой звыш 20 кг і больш метра даўжынёй. Жыве сазан доўга — да 30-35 гадоў, але яго рост спыняецца ў 7-8 гадоў, г.зн. асноўны прырост вагі адбываецца ў першую чвэрць жыцця. Увесну і ў пачатку лета, сазан ў асноўным сілкуецца маладымі парасткамі чароту, мячэўніка, рдзеста і іншых водных раслін, ахвотна есць ікру рыб і жаб, якія рана ідуць на нераст.

Зноскі

  1. Сазан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.81