Карпавыя (Cyprinidae) — сямейства рыб атрада карпападобных.
Рачныя і азёрна-рачныя рыбы, пераважна чародныя. Кормяцца ў асноўным доннымі або завіслымі ў вадзе арганізмамі. Нераст звычайна на добра прагрэтых мясцінах. Многія віды маюць прамысловае значэнне.