Перайсці да зместу

DZIDZIO

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
DZIDZIO
Асноўная інфармацыя
Жанры дэнс-поп, сінці-поп, фолк, рок
Гады 2009 - сённяшні дзень
Краіна  Украіна
Адкуль Наваяварыўск
Мова песень надсанскі говар украінскай мовы, суржык[1]
Склад

Міхаіл «Дзідзьо» Хома, Назары «Юлік» Дук,

Арэст «Лямур» Галіцкі
Былыя
ўдзельнікі
Алег «Лёсік» Турко
en.dzidzio.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«DZIDZIO» (Дзідзьё) — украінскі поп-гурт, заснаваны ў 2009 годзе[2]. Выступае ў жанры «камедыйнага антыгламурнага попа». Выкарыстоўвае надсанскія  (укр.) говар украінскай мовы, суржык і ненарматыўную лексіку[3].

Гурт DZIDZIO быў створаны ў 2009 годзе ў горадзе Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, пры падтрымцы Андрэя Кузьменка. У яго склад увайшлі Міхаіл Хома (Дзідзьо) і Алег Турко (Лёсік). Пазней далучыўся яшчэ адзін удзельнік — Назары Гук (Юлік). Да гэтага моманту Дзідзьо здабыў папулярнасць у Інтэрнэце дзякуючы сваім маналогам пра парсючка Мэйсана — «ідэйным натхняльнікам гурта».

Першы поспех DZIDZIO прынесла выкананне песні «Старі фотографії» гурта «Скрабін». Наступным хітом гурта стала песня «Ялта», словы і музыку для якой напісаў Андрэй Кузьменка[4]. Гурт набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, іх фан-клуб «У Кантакце» налічвае больш за 200 тысяч падпісчыкаў.

Летам 2012 года адбылася прэм’ера кліпа на песню «ХА-ХА-ХА», а ў кастрычніку выйшаў аднайменны альбом. Вясной 2013 года выйшла іх новая песня «Сусіди». У сакавіку таксама выйшаў караоке-дыск групы ў DVD-фармаце. 18 мая 2013 года адбыўся сольны канцэрт гурта DZIDZIO на стадыёне «Арэна Львоў», які наведалі каля 25 000 гледачоў[5].

У 2016 годзе гурт са скандалам пакінуў гітарыст Алег Турко. Яго месца заняў Арэст Галіцкі (Лямур)[6].

  • Міхаіл «Дзідзьё» Хома (2009 — н.ст.) — вакал, сузаснавальнік групы, дырэктар
  • Назары «Юлік» Дук (2012 — н.ст.) — клавішы, бас-клавіятура, драм-машына, бэк-вакал
  • Арэст «Лямур» Галіцкі (2016 — н.ст.) — гітара

Былыя ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Алег «Лэсік» Турко (2009—2016) — гітара, бэк-вакал, сузаснавальнік групы.
  • 2014 — «DZIDZIO Хіти»
  • 2012 — «ХА-ХА-ХА»
Назва Аўтар музыкі Аўтар тэксту Год
Я їду да мамі М. Хома М. Хома 2015
MARSIK М. Хома М.Хома, В. Парфенюк 2016
Птахоподібна М. Хома М. Хома 2016
108 М. Хома М. Хома 2016
Не матюкайся М. Хома М. Хома, Я. Таўстыга 2017
Банда-Банда М. Хома М. Хома, В. Парфенюк 2017

Зноскі

  1. Тормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322.
  2. Історія створення гурту DZIDZIO (укр.). Праверана 31 ліпеня 2016.(укр.) . Праверана 31 ліпеня 2016.
  3. Тормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322. (укр.) 
  4. Текст, акорди «Ялта» — Дзідзьо, Лесик Сам — Українські пісні
  5. Досье: DZIDZIO. Аргументы и факты (20 жніўня 2014). Праверана 1 жніўня 2016.
  6. Світське життя: велике весілля, бал квітів та сімейні справи зірок, 10.06.2016. (укр.)