Decca Records
| Decca Records | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | лэйбл гуказапісу |
| Заснаванне | 1929[1] |
| Заснавальнікі | Эдвардс Льюіс[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Матчына кампанія | Universal Music Group |
| Сайт | decca.com (англ.) |
Decca Records — брытанскі лэйбл гуказапісу, заснаваны ў 1929 годзе Эдвардам Льюісам. У 1934 годзе было адкрыта амерыканскае аддзяленне, аднак пасля Другой Сусветнай вайны сувязі з заакіянскай кампаніяй саслаблі на некалькі дзесяцігоддзяў. У наш час абедзве кампаніі належаць канцэрну Universal Music Group (які першапачаткова вырас з амерыканскай Decca), які, у сваю чаргу, уваходзіць у медыйны кангламерат Vivendi, размешчаны ў Францыі. Decca Records выпускае запісы розных жанраў, уключаючы джаз, рок, поп і класічную музыку.
Назва лэйбла ўзыходзіць да партатыўных грамафонаў «Decca Dulcephone», запатэнтаваных кампаніяй-вытворцам Barnett Samuel & Sons у 1914 годзе. Фірма пазней была пераназвана ў The Decca Gramophone Co. Ltd. і прададзена былому маклеру Эдварду Льюісу ў 1929 годзе. Само слова «Decca» было прыдумана Уілфрэдам Самюэлем, які злучыў слова «Мекка» з першай літарай свайго брэнда «Dulcet» / «Dulcephone». Па яго меркаванні, «Decca» было проста вымаўляць на большасці моў.
Зноскі
- ↑ MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 13 мая 2020.