Перайсці да зместу

Diloba caeruleocephala

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Diloba caeruleocephala
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diloba caeruleocephala


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  987926
EOL  552288

Diloba caeruleocephala — начны матылёк з сямейства совак. Распаўсюджаная ў Палеарктыцы.

Матылёк лётае позняй восенню (верасень, кастрычнік). Пярэднія крылы чырванавата-бурыя, з двума чорнымі папярочнымі лініямі. Злітыя паміж сабой пупышкападобная і круглая пляма — зелянява-жоўтыя. Заднія крылы светла-шэрыя. Вусікі самца пільчатыя. Размах крылаў 3,5—4,5 см.

Вусень у маі і чэрвені — блакітнавата- або зелянява-белы, з трыма жаўтлявымі падоўжнымі палоскамі, дробнымі чорнымі бародаўкамі, пакрытымі шчацінкамі, і з блакітнай галавой. Акрамя фруктовых дрэў аб’ядаюць лісце цёрну, глогу, ліпы, ляшчыны і дуба. Акукліваецца на ствалах і галінах у пергаментападобным кокане. Зімуе ў выглядзе яек, якія адкладваюцца матыльком позднею восенню паасобку на галіны.

Для знішчэння збіраюць вусеняў і коканы. Асабліва актыўна вусеняў нішчаць вераб’і і берасцянкі.