Вераб’і
| Вераб’і | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дамавы верабей (Passer domesticus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Passer Brisson, 1760 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вераб’і (Passer) — род птушак атрада вераб’інападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і іншыя месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы і верабей палявы, аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шходных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вераб’і // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).