Перайсці да зместу

Dinteranthus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dinteranthus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dinteranthus Schwantes, 1926

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  215956
EOL  5168509
GRIN  g:3743
IPNI  16164-1

Dinteranthus — род раслін сямейства Aizoaceae.

Гэта суперсукулентныя расліны, якія разам з прадстаўнікамі родаў Lithops і Conophytum адносяць да групы «жывых камянёў». Расліны сустракаюцца на невялікай тэрыторыі ў Капскай правінцыі ПАР, у даліне Аранжавай ракі, дзе летам выпадае адносна шмат дажджоў.

Род названы па імені Курта Морыцы Дзінтара  (руск.), які ўнёс вялікі ўклад у даследаванне флоры пустыні Наміб.

Сваім вонкавым выглядам больш, чым іншыя «жывыя камяні», падобныя на маленькія шарыкі — іх даўжыня і шырыня амаль аднолькавыя, а ў некаторых відаў шчыліна паміж парай лісця толькі ледзь намечана. Нават у тых выпадках, калі яна досыць глыбокая, гэтае выманне практычна не парушае агульнай шарападобнай формы. Маладыя расліны сустракаюцца паасобку, але з часам большасць відаў утвараюць невялікія групы.

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 5 відаў[1]:

Зноскі

  1. Dinteranthus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 11 жніўня 2016.