Наміб
Наміб (парт.: Namіbe, англ.: Namіb) — прыбярэжная пустыня ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Назва пустыні паходзіць з мовы карэннай народнасці нама. Плошча Наміба складае звыш 100 000 км². Пустыня распасціраецца на 1900 км уздоўж узбярэжжа Атлантычнага акіяна ад горада Намібэ ў Анголе, праз усю Намібію (якая атрымала ад пустыні сваю назву) да вусця ракі Аліфантс у Капскай правінцыі ПАР. Ад акіяна яна сыходзіць углыб кантынента на адлегласць ад 50 да 160 км да падножжа ўнутрыкантынентальнага плато, на поўдні яна злучаецца з паўднёва-заходняй часткай Калахары.
Назва «Наміб» на мове народнасці нама азначае «месца, дзе нічога няма». Пустыня Наміб надзвычай сухая (толькі 10-13 мм ападкаў у год) і, за выключэннем некалькіх прыбярэжных гарадоў, практычна незаселеная.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наміб
- Габабеб — даследчая станцыя, якая вывучае пустыннае асяроддзе і яе асаблівасці Архівавана 17 красавіка 2008. (англ.)
- Фотагалерэя пустынных краявідаў Архівавана 23 верасня 2006.
- Сэрца пустыні — У свеце навукі № 8, жнівень 2003
- Сайт пра краіну Намібія Архівавана 15 сакавіка 2008.