Do walki
Выгляд
Do walki | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | лістапад 1928 |
Спыненне публікацый | жнівень 1932 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі |
Мова | польская |
Галоўны офіс |
«Do walki» («На барацьбу») — газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася нелегальна з лістапада 1928 года да жніўня 1932 года ў Вільні на польскай мове. Асвятляла палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне. Выступала ў абарону інтарэсаў рабочых Заходняй Беларусі. Выкрывала антынародную палітыку ўрада Польшчы, адмяжоўвалася ад згодніцкіх і нацыяналістычных партый і іх лідараў. Выходзіла да 6 нумароў у год (вядомы 23 нумары).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. В. Говін. «До валькі» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).