Dolce stil novo

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Dolce stil novo (італ. салодкі новы стыль) — назва групы італьянскіх паэтаў, якія працавалі ў канцы XIII і ў XIV стагоддзі ў Фларэнцыі (Дантэ Аліг'еры, Чына да Пістоя, Лапа Джанні, Гвіда Кавальканці, Гвіда Гвініцэлі), альбо стыль гэтых паэтаў. Яны пісалі лірычныя творы пра ідэальнае каханне, якія характарызаваліся моўнай вытанчанасцю. Спасылаліся да правансальскай лірыкі. Пераважна сярод жанраў "dolce stil novo" былі санэт, канцона і балада. Тэрмін быў упершыню выкарыстаны Дантэ ў "Vita nuova" (італ. "Новае жыццё").