Dryobalanops
Dryobalanops | ||||||||||||||
![]() Dryobalanops aromatica, батанічная ілюстрацыя з кнігі «Illustrations of medical botany», 1848 | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Dryobalanops C.F.Gaertn, 1805 | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Dryobalanops — род кветкавых раслін сямейства Dipterocarpaceae.
Назва паходзіць ад грэчаскага dryas = німфа, якую звязваюць з дубамі і balanops = жолуд.
У род уваходзяць сем відаў дрэў. Гэтыя дрэвы, вышыня якіх можа дасягаць 80 м, з'яўляюцца крыніцай драўніны пад назвай капур, а від Dryobalanops aromatica раней быў важнай крыніцай камфары[4] Яны распаўсюджаны ў трапічных лясах Суматры, Малайзіі і Барнеа. Для іх характэрна сарамлівасць кроны.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Род уключае не менш сямі відаў[5]
- Dryobalanops aromatica J.F.Gmel.
- Dryobalanops beccarii Dyer
- Dryobalanops fusca Slooten
- Dryobalanops keithii Symington
- Dryobalanops lanceolata Burck
- Dryobalanops oblongifolia Dyer
- Dryobalanops rappa Becc.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Звесткі пра род Dryobalanops у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Ashton, P. S. (September 2004). "Dryobalanops C.F.Gaertn." (PDF). In Soepadmo, E.; Saw, L. G.; Chung, R. C. K. (рэд-ры). Tree Flora of Sabah and Sarawak. (free online from the publisher, lesser resolution scan PDF versions). Vol. 5. Forest Research Institute Malaysia. pp. 127–138. ISBN 983-2181-59-3. Праверана 10 November 2007.
- ↑ Виды рода Dryobalanops паводле сайта The Plant List.