Dziennik Handlowy
Dziennik Handlowy | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Dziennik Handlowy[1] |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1786[1] |
Спыненне публікацый | 1793[1] |
Мова | польская[1] |
Галоўны офіс |
Dziennik Handlowy — эканамічны часопіс, выдаваны ў Варшаве ў 1786—1793 гадах.
Аўтар часопіса — Юзаф Францішак Мейер. Галоўны рэдактар — Тадэвуш Караль Падлецкі[2].
У адрозненне ад большай часткі перыядычных эканамічных выданняў Рэчы Паспалітай 2-й паловы XVIII ст., дзе большую частку матэрыялаў прысвячалі сельскай гаспадарцы, у «Дзённіку Гандлёвым» узнімаліся пераважна праблемы гандлю ў гарадах і мястэчках.[3]
Спачатку планавалася, што будзе выходзіць як штомесячнік, але праз аб’ектыўныя прычыны — затрымку ў паступленні інфармацыі і праблемы з друкам, у 1786 годзе выйшаў толькі двума тамамі, кожны з шасці частак — па адной прысвечанай кожнаму месяцу. З такой перыядычнасцю часопіс губляў актуальнасць, бо інфармацыя пра продаж і заставу маёмасці, цэны на рынках і іншае старэла. Таму ў 1787 годзе часопіс выйшаў ужо 4 разы на год па 3 часткі. У часопіс стала паступаць і друкавацца разнастайная інфармацыя з розных месцаў Рэчы Паспалітай.[4]
Аднак, кола карэспандэнтаў было абмежаваным, як аўтар часопіса ні спрабаваў і заклікаў да супрацоўніцтва шырокую аўдыторыі, карэспандэнтамі былі ў асноўным дзяржаўныя ўраднікі — войты, лентвойты, кантралёры скарбовай камісіі і іншыя. Супрацоўніцтва карэспандэнтам не аплачвалі, паштовыя выдаткі на перасылку сваіх паведамленняў мусілі браць на сябе. Набыць часопіс можна было ў рэдакцыі ў Варшаве або заказаць праз пошту. Цана часткі прысвечанай аднаму месяцу была 2 злотых, то бок гадавога камплекту — 24 злотых. Столькі ў 1786 годзе каштавала 1 бочка (144 гарцы або 15 пудоў) ячменю на торгу ў Менску. Такім чынам, выданне было і недаступным шырокім колам чытачоў.[4]
У 1793 годзе выйшаў адным томам, як штогоднік. Працягам часопіса быў «Dziennik Uniwersalny», выдаваны Юзафам Мейерам[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д е https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Dziennik-Handlowy;3895780.html
- ↑ Danuta Hombek. Nad bibliografią Tadeusza Podleckiego: w kręgu domniemań i hipotez. «Pamiętnik Literacki». LXXXVIII (88/4), s. 153—166, 1997. ISSN 0031-0514
- ↑ Кітурка, 2010, с. 58
- ↑ а б Кітурка, 2010, с. 59
- ↑ Krzysztof Lubczyński: Moi ulubieni księża — Józef Mejer (1743—1825). (польск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кітурка І. Ф. «Гандлёвы дзённік» («Dziennik handlowy») як крыніца па эканамічнай гісторыі Менска апошняй чвэрці XVIII ст. // Мінск і мінчане : дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права) : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 4-5 верасня 2009 г. / НАН Беларусі; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — С. 57-64.