Верасакветныя
Верасакветныя | ||||||||||||
Cinerea arborea | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Ericales Dumort., (1829) | ||||||||||||
|
Верасакветныя (Ericales) — парадак кветкавых двухсемядольных кветкавых раслін
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ядноўвае невялікія дрэвы ці кусты і кусцікі, радзей шматгадовыя травы, больш ці менш мікатрофныя (уступаюць у сімбіёз з гіфамі грыбоў), большай часткай вечназялёныя.
Лістаразмяшчэнне чарговае, радзей супраціўнае ці кальчаковае. Лісты простыя, цэльныя, без прылісткаў. Кветкі звычайна ў гронках, двухполыя, радзей аднаполыя, звычайна актынаморфныя. Чашалісцікаў свабодных ці зрослых у аснове 5 (3-7). Пялёсткі ў колькасці чашалісцікаў зрослыя. Рэдка пялёсткі адсутнічаюць. Тычынкі ў колькасці пялёсткаў ці іх у 2 разы болей, рэдка толькі 2 ці да 20, прымацаваныя да кветаложа ці да трубачкі венчыка. Гінецэй цэнакарпны з 2-10 карпел, завязь верхняя ці ніжняя, 1-10-гняздовая са шматлікімі, некалькімі ці адным семязачаткам у кожным гняздзе. Плады — каробачкі, ягады ці касцянкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6