Шматгадовая, вечназялёная кусцікаваярасліна вышынёю 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйкападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка.
Андромеда // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 30. — 563 с.(руск.)