Euglenozoa
Выгляд
| Euglenozoa | |||||||||||
| Прадстаўнікі роду Эўглена (Euglena) | |||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||
|
Euglenozoa Cavalier-Smith, 1981 | |||||||||||
| Класы | |||||||||||
| |||||||||||
Euglenozoa — тып аднаклетачных пратыстаў. Свабоднажывучыя і паразіты.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Фотатрофныя і гетэратрофныя формы з 1—2, радзей некалькімі жгуцікамі, якія нясуць бялковы (параксіяльны) цяж і маюць простыя вырасты-мастыганемы. Жгуцікі, як правіла, выходзяць з глыбокага рэзервуара на пярэднім канцы клеткі і маюць 2—3 мікратрубачкавых карэньчыкі. Крысты ў мітахондрыях пераважна пласціністыя (дыскападобныя), але могуць прымаць і трубчастую форму.
Размнажэнне вегетатыўнае, зрэдку — палавое. Дзяленне ядра — адкрыты ўнутрыядзерны мітоз. Маюць цытастом, які служыць для захоплівання ежы.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Тып раздзяляюць на 2—4 класы, у тым ліку сюды адносяцца эўгленавыя водарасці (Euglenoidea) і кінетапластыды (Kinetoplastea).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4