Exploseum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Exploseum
Заснаваны 7 ліпеня 2011
Месцазнаходжанне
exploseum.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Exploseum у Быдгашчы — музейная ўстанова, размешчаная на тэрыторыі былой DAG Fabrik Bromberg, аднаго з найбуйнейшых абаронных прадпрыемстваў, пабудаваных Трэцім Рэйхам на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Музэй расказвае пра гісторыю канцэрну Dynamit-Aktien Gesellschaft (DAG), заснавальнікам якога быў сам Альфрэд Нобель, і прадпрыемства DAG Fabrik Bromberg у Быдгашчы. Апрача таго, музэйныя экспазыцыі паказваюць гісторыю вайсковай справы, зброі, выбуховых рэчываў, а таксама прымусовай працы на тэрыторыі Трэцяга Рэйху, руху супраціву і сабатажу. Распаложаны на тэрыторыі Быдгаскай пушчы, каля 6 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад цэнтра Быдгашчы і з’яўляецца філіялам Акруговага музэя імя Леона Вычулкоўскага ў Быдгошчы [1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Немцкія ўлады пачалі будаваць прадпрыемства восенню 1939 года, як занялі горад Быдгашч. Будаўніцтва ды пазнейшая праца заводаў праходзілі ў глыбокім сакрэце, а самі аб’екты былі добра замаскаваныя. Да тэрыторыі былі падведзеныя чыгуначныя шляхі для вывазу гатовай ваеннай прадукцыі. Да 1944 году агулам было пабудавана больш за 1 тысячу будынкаў, 400 км дарог і 40 км чыгуначных ліній. Да канца 1944 года былі пабудаваныя больш за тысячу будынкаў, 400 кілямэтраў дарог і 40 кілямэтраў чыгуначнага палатна.

Комплексная праграма прадугледжвала будаўніцтва вытворчых будынкаў, аб’ектаў інфраструктуры, у тым ліку водаправоднай, каналізацыйнай і электрычнай сыстэмаў, лябараторыяў, майстэрняў, будынкаў пажарнай службы, паліклінікі, адміністрацыйных будынкаў, жылых комплексаў для кіраўнічых кадраў ды казармаў для прымусовых рабочых.

У адпаведнасці з планамі Трэцяга Рэйху, прадпрыемства ў Быдгашчы было адным з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў, пабудаваных на тэрыторыі акупаванай Польшчы, і найбольш прасунутым на ўсход нямецкім заводам па вытворчасці выбуховых рэчываў.

Ацэньваецца, што агулам на прадпрыемстве працавалі 30-40 тысяч работнікаў, у тым ліку непасрэдна на вытворчасьці — каля 10 тысяч. Большасць з іх складалі палякі, астатнюю частку немцы і ваеннапалонныя з многіх еўрапейскіх краінаў.

Вытворчасьць працягвалася да апошняга моманту, амаль да самага ўваходу Чырвонай арміі. Савецкія жаўнеры вывезлі ў Савецкі Саюз амаль усё тэхнічнае абсталяванне прадпрыемства, а пустыя будынкі перадалі польскім уладам.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны частку будынкаў выкарыстоўвалі хімічныя заводы «Zachem і Nitrochem», а з 2004 году ў паўднёвай частцы былога нямецкага прадпрыемства пачалося будаўніцтва прамыслова-тэхналягічнага парку.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

На працягу многіх гадоў сотні аб’ектаў былога нямецкага прадпрыемства і тунэлі, якія іх спалучалі, былі мэтай нелегальнага даследавання аматараў ваеннай тэхнікі і гісторыі, а тэрыторыя фабрыкі атрымала арэол таямнічасці.

Менавіта рост зацікаўлення гісторыяй загадкавага комплексу і пагроза яго знішчэння прывялі да таго, што канчаткова мясцовыя ўлады вырашылі стварыць музэй і адкрыць частку гістарычнага комплексу для турыстаў. Ініцыятыва атрымала прыярытэтны статус, што дазволіла фінансаваць яе рэалізацыю з фондаў Еўрапейскага Саюза. Агульны кошт праекту склаў амаль 8,5 мільёна злотых.

Адаптацыя будынкаў для патрэбаў музэйнай установы пачалася ў лістападзе 2008 года. У ліпені 2011 года адбылося ўрачыстае адкрыцьцё музэя.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Ён складаецца з васьмі будынках, у якіх калісці выпускалі нітрагліцэрын. Будынкі спалучаныя тунэлямі. Музэй ахоплівае каля 1 % плошчы былой «DAG Fabrik Bromberg».

Маршрут доўжыцца каля 2 гадзін. У гэтым часе турысты могуць паглядзець усе даступныя ім аб’екты і тунэлі, якія іх спалучаюць. У рамках маршруту заплянаваны таксама кінапаказ. Зразумець экспазыцыю турыстам дапамагае музычны фон, гукавыя эфэкты, відэа і інтэрактыўныя экраны[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2012 годзе музэйная экспазыцыя атрымала ўзганароду міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама была прызнаная Падзеяй Году Сыбіла 2011 у катэгорыі «Выстава тэхнікі».
  • У 2015 годзе быў уключаны ў Еўрапейскі маршрут індустрыяльнай спадчыны, атрымаўшы статус адной з 6 установаў у Польшчы і 77 у Еўропе, якія маюць звыш рэгіянальную каштоўнасць для гісторыі прамысловасці Еўропы і выконваюць адпаведныя стандарты якасці.
  • 17 лютага 2017 года атрымаў сертыфікат «Лепшы турыстычны прадукт 2016 года», які прызнае Польская турыстычная арганізацыя.

Зноскі