GN-z11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
GN-z11 у асяроддзі галактык у кірунку Вялікай Мядзведзіцы

GN-z11 — галактыка ў сузор’і Вялікая Мядзведзіца (экватарыяльныя каардынаты: 12гадз 36мін 25,46с 62° 14′ 31,40″[1]). Мае чырвонае зрушэнне z = 11,1, святло ішло ад галактыкі 13,4 мільярда гадоў, гэта значыць яна сфарміравалася праз 400 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху[1]. З прычыны расшырэння сусвету, спадарожная адлегласць да галактыкі складае каля 32 мільярдаў светлавых гадоў. GN-z11 у 25 разоў меншая за Млечны Шлях па памеры і ў 100 разоў меншая паводле масы зорак. На гэты момант яна расце, утвараючы зоркі, з хуткасцю прыкладна ў 20 разоў хутчэй за Млечны Шлях.

Станам на 3 сакавіка 2016 года GN-z11 з’яўляецца самым аддаленым з вядомых аб’ектаў у Сусвеце[2]. Раней найбольш аддаленай ад Зямлі галактыкай лічылася Egsy8p7 (адлегласць — 13,1 мільярда светлавых гадоў), якая была знойдзена ў абсерваторыі Кека на Гаваях улетку 2015 года.

Шырокавугольная камера 3 перад запускам STS-125 па праграме «Спейс Шатл»

GN-z11 была ідэнтыфікавана групай вывучэння даных касмічнага тэлескопа «Хабл» з дапамогай Шырокавугольнай камеры-3[3].

Зноскі

  1. а б Oesch P. A.; et al. (2016-03-01). "A Remarkably Luminous Galaxy at z=11.1 Measured with Hubble Space Telescope Grism Spectroscopy". arXiv:1603.00461 [astro-ph]. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)
  2. Amos, Jonathan (March 3, 2016). "Hubble sets new cosmic distance record". BBC News. Праверана March 3, 2016.
  3. Shelton, Jim. Shattering the cosmic distance record, once again(нявызн.). Yale News (3 сакавіка 2016). Праверана 4 сакавіка 2016.