GNU Radio

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
GNU Radio
Gnuradio-logo.png
Тып

Радыё

Аўтар

GNU Project

Распрацоўшчык

Эрык Блосам

Напісана на

C++, Python

Аперацыйная сістэма

Шматплатформенная

Апошняя версія

3.7.3

Ліцэнзія

GNU General Public License

Сайт

gnuradio.org — афіцыйны сайт GNU Radio

Commons-logo.svg GNU Radio на Вікісховішчы

GNU Radio — свабодны інструментарый для пабудовы праграмна-вызначанага радыё. Яго можна выкарыстоўваць для апрацоўкі сігналаў з лёгкадаступнага таннага вонкавага апаратнага модуля, або без яго ў рэжыме сімуляцыі. Шырока выкарыстоўваецца для вывучэння, будавання і разгортвання праграмнага радыё, як у бізнэсе, так і ў акадэмічнай галіне.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Кампаненты GNU Radio пераважна напісаны на мове праграмавання Python, тады як крытычныя да прадукцыйнасці кампаненты апрацоўкі сігналу — на C++ з выкарыстаннем пашырэнняў працэсара для працы з нефіксаванай коскай, дзе гэта магчыма. Такім чынам, распрацоўнік можа рэалізоўваць рэалтаймавыя радыёсістэмы з высокай прапускной здольнасцю ў простым для выкарыстання асяроддзі распрацоўкі.

GNU Radio падтрымлівае распрацоўку алгарытмаў апрацоўкі сігналаў з выкарыстаннем папярэдне запісаных або згенераваных даных, што дазваляе пазбегнуць неабходнасці ўжываць рэальнае знешняе абсталяванне.[1]

Як і ва ўсіх сістэмах праграмна-вызначанага радыё, пераканфігураванне з’яўляецца ключавой асаблівасцю. Замест набыцця некалькіх дарагіх радыё можна мець адзін агульны прыёмнік, сігнал з якога апрацоўваецца праграмна. GNU Radio змяшчае пэўную колькасць ужо гатовых блокаў дэмадуляцыі для розных тыпаў сігналаў, але калі чалавек разумее матэматыку радыёсістэмы, можна перанаставіць GNU Radio і на атрыманне іншых тыпаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 г. GNU Radio з’явіўся як афіцыйны праект GNU. Філантроп Джон Гілмар ініцыяваў і падтрымаў GNU Radio, выдаткаваўшы $320,000 Эрыку Блосаму на напісанне коду і кіраўніцкія патрэбы.

GNU Radio напачатку быў форкам Pspectra, код якой напісаны праектам SpectrumWare ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (МТІ). У 2004 поўнае перапісванне GNU Radio было завершана, таму сёння GNU Radio не змяшчае нічога з коду Pspectra.

GNU Radio быў выкарыстаны ў танных сістэмах пасіўных радараў.[2][3]

У верасні 2010 кіраўнік праекта Эрык Блосам сышоў у адстаўку і яго замяніў Том Ронда.[4] Том ёсць выпускніком Virginia Tech і спецыялістам па кагнітыўным радыё, на той момант ён ужо даўно удзельнічаў у распрацоўцы GNU Radio.

GNU Radio Companion[правіць | правіць зыходнік]

GNU Radio Companion (GRC) — гэта графічны інтэрфэйс для распрацоўкі праграм GNU Radio, франтэнд да бібліятэк сігнальнай апрацоўкі. Яўляе сабой рэдактар дыяграм, у якім карыстальнік злучае блокі патрэбным чынам, атрымліваючы наглядную блок-схему праходжання сігналу. GRC распрацаваў Джош Блюм падчас навучання ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса (2006—2007). GRC распаўсюджваецца свабодна з Хакфэсту кастрычніка 2009 г. Быў паспяхова выкарыстаны ў некалькіх універсітэтах.[5] GRC афіцыйна у складзе gnuradio з версіі 3.2.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]