Столман — першасны распрацоўшчык канцэпцыі "копіле́фт"(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай Грамадскай Ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, ск. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU (GNU Compiler Collection), і GNU Debugger.
Пачынаючы з сярэдзіны 1990х, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне, і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.
Зноскі
↑Спасылка на Столмана ў сеціўным жаргоне, утвораная ад першых літар поўнага імя, ужываных у якасці ідэнтыфікара эл.пошты і пад.