Game Rankings

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Game Rankings
URL www.gamerankings.com
Камерцыйны Так
Тып сайта Камп'ютарныя гульні
Мова(-ы) англійская
Уладальнік CNET
Аўтар Скот Бедард
Пачатак працы 1999
Канец працы 9 снежня 2019[1]
Рэйтынг Alexa 44 152[2]

Game Rankings — англамоўны вэб-сайт пра камп’ютарныя гульні. Асноўнай яго функцыяй з’яўляецца адсочванне рэцэнзій на камп’ютарныя гульні з іншых сайтаў, і, пры дапамозе іх камбінавання, публікацыя сярэдняга рэйтынгу для кожнай гульні. Падобную сістэму выкарыстоўваюць сайты Metacritic, GameStats і Rotten Tomatoes.

Рэйтынгі публікуюцца ў выглядзе працэнтных адносін, заснаваных на ўсіх прынятых да разгляду ацэнках. Ацэнкі бяруцца з розных гульнявых сайтаў і часопісаў. Пры гэтым улічваюцца не ўсе выданні, а толькі найбольш вядомыя і аўтарытэтныя.

Па стане на кастрычнік 2008 г. база даных сайта ўтрымлівае больш 27 тыс. гульняў.[3]

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20191205010734/https://www.gamerankings.com/news.html Праверана 5 снежня 2019.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 5 снежня 2019.
  3. Game Rankings home page (недаступная спасылка). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана - кастрычнік 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]