Перайсці да зместу

Сайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вэб-сайт)
Галоўная старонка сайта Wikipedia.org

Сайт, вэб-сайт (ад англ.: website: web — «павуцінне, сетка» і site — «месца», літаральна «месца, сегмент, частка ў сетцы») — сукупнасць вэб-старонак прыватнай асобы або арганізацыі ў камп’ютарнай сетцы, аб’яднаных пад адным адрасам (даменным імем ці IP-адрасам).

Усе вэб-сайты ў сукупнасці складаюць Сусветнае павуцінне, доступ да якога карыстальнікі атрымоўваюць праз Інтэрнэт. Для прагляду вэб-сайтаў патрэбная адмысловая праграма — вэб-браўзер. Акрамя вэб-сайтаў, якія даступныя кожнаму ў Інтэрнэце, існуюць прыватныя вэб-сайты ўнутры прыватных камп’ютарных сетак (напрыклад, вэб-сайт кампаніі з унутранай дакументацыяй для супрацоўнікаў), а таксама сайты ў ананімных сетках (напрыклад, Даркнэт), якія патрабуюць выкарыстання дадатковых праграм.

Для прамога доступу кліентаў да сайтаў на серверах быў адмыслова распрацаваны пратакол HTTP.

Спіс сайтаў па папулярнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Папулярнасць сайтаў вызначаецца, як правіла, па колькасці наведвальнікаў. Станам на снежань 2025 года найбольш папулярнымі сайтамі ў свеце былі наступныя[1]:

  1. google.comпошукавая сістэма і мультысэрвісны партал.
  2. youtube.com — сэрвіс які прадстаўляе паслугі хостынгу відэаматэрыялаў.
  3. facebook.com — самая вялікая сацыяльная сетка у свеце.
  4. instagram.com — сацыяльная сетка з распаўсюджваннем фота і кароткіх відэа.
  5. chatgpt.com — віртуальны суразмоўца з генератыўным штучным інтэлектам.
  6. x.com (раней Twitter) — сацыяльная сетка з кароткімі тэкставымі нататкамі.
  7. reddit.com — сацыяльная сетка з мноствам тэматычных форумаў.
  8. whatsapp.comсэрвіс абмену паведамленнямі і галасавой сувязі.
  9. wikipedia.org — свабодная мультымоўная ўніверсальная энцыклапедыя.
  10. bing.com — пошукавая сістэма ад Microsoft.
  1. Top Websites Ranking - Most Visited Websites In The World - Similarweb (англ.). Праверана 3 снежня 2025.