Перайсці да зместу

Gasterophilinae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gasterophilinae

Лічынка віду страўнікавы авадзень вялікі конскі (Gasterophilus intestinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gasterophilinae


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  151774
NCBI  54284
FW  260846

Страўнікавыя авадні (Gasterophilinae) — падсямейства двухкрылых насякомых сямейства Oestridae, якое аб'ядноўвае буйных паразітычных мух, звычайна званых аваднямі.

Раней гэты таксон разглядаўся ў рангу сямейства Gasterophilidae, у пазнейшых класіфікацыях змяшчаюць у склад сямейства Oestridae у рангу падсямейства[1].

Многія прадстаўнікі гэтай групы ў лічынкавай стадыі паразітуюць у стрававальнай сістэме траваедных. Самы вядомы род Gasterophilus, які ўключае від страўнікавы авадзень вялікі конскі (Gasterophilus intestinalis), шкодзіць коням, аленям і іншым буйным траваедным. Прадстаўнікі афрыканскага роду Cobboldia паразітуюць на сланах, а Gyrostigma — на насарогах.

  1. Pape, Thomas (April 2001). "Phylogeny of Oestridae (Insecta: Diptera)". Systematic Entomology. 26 (2): 133–171. doi:10.1046/j.1365-3113.2001.00143.x. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка)