Авадні
| Авадні | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Імага Cephenemyia stimulator | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Oestridae | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Авадні[1] (Oestridae) — сямейства насякомых з атрада двухкрылых. Адносіцца да сінантропных мух (экалагічна звязаных з паселішчамі людзей).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела даўжынёй 9—22 мм, укрыта валаскамі, радзей голае. Ротавыя органы рудыментарныя.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Дарослыя не жывяцца, жывуць 3—25 сутак за кошт рэчываў, назапашаных у лічынкавай стадыі. У развіцці праходзяць стадыі яйца, лічынкі (9—10 месяцаў), кукалкі, дарослай асобіны.
Жывародныя, самка ў палёце ўпырсквае лічынак у ноздры авечак, коз, коней, вярблюдаў, аленяў, антылоп. Лічынкі паразітуюць на павеку, слізістай абалонцы вока і носа, унутры вочнага яблыка. Пры пранікненні ўнутр галавы спелыя лічынкі акукліваюцца ў глебе, гнаі, паразітуюць у скуры, лобных пазухах, насаглотцы, страўніку, галаве, вачах жывёл.
Выклікаюць поласцевыя міязы.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Да сямейства адносяцца 35 відаў у 9 родах[2]:
- Cephenemyia
- Cephalopina
- Gedoelstia
- Kirkioestrus
- Oestrus
- Pharyngobolus
- Pharyngomyia
- Rhinoestrus
- Tracheomyia
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шклярык, Вадзім. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (Мінск, 1993—1998) — Philology.BY(нявызн.) (19 верасня 2013). Праверана 22 кастрычніка 2025.
- ↑ Gary Mullen, Lance Durden. 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Авадні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Pape, T. (2001). Phylogeny of Oestridae (Insecta: Двукрылых). Systematic Entomology, 26 (2): 133—171. DOI:10.1046/j.1365-3113.2001.00143.x