Раўвольфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раўвольфія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rauvolfia Ruiz & Pav.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30207
NCBI  4059
EOL  52158
GRIN  g:10272
IPNI  328992-2
FW  346889

Раўфольфія (Rauvolfia) — род кветкавых раслін сямейства кутровых. Каля 50 (па іншых звестках да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках, акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.

Кусты, паўкусты або дрэвы, якія ўтрымліваюць млечны сок. Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавінках ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы раўвольфіі змяінай (Rauvolfia serpentina) і некаторых іншых відаў маюць у сабе алкалоіды (рэзерпін, рэстынамін, іахімбін), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Раувольфия — род Rauvolfia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)