Большасць відаў вядзе дзённы спосаб жыцця, усяедныя. Жывуць 3—4 гады. Вага каля 70—120 грамаў, даўжыня 150—300 мм. Самцы буйней самак. Сілкуюцца насеннем траў і зялёнымі часткамі раслін, хоць не адмовяцца і ад дробнага насякомага. Капаюць норы. Жывуць сямейнымі калоніямі — бацька, маці і некалькі вывадкаў. Сямейныя пары ўтвараюць на ўсё жыццё. Тэрмін цяжарнасці — каля 25 дзён. Самца ад самкі не адсаджваюць таму, што ён дапамагае ёй выхоўваць дзіцянят. Лёгка прыручаюцца, ад іх амаль няма непрыемнага паху і яны вельмі рухомыя.
Песча́нки, песчанковые // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 467. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)