Рональд Уілсан Рэйган

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рональд Рэйган)
Jump to navigation Jump to search
Рональд Уілсан Рэйган
англ.: Ronald Reagan
Official Portrait of President Reagan 1981.jpg
Coat of Arms of Ronald Reagan.svg
Сцяг40-ы прэзідэнт ЗША Сцяг
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989
Віцэ-прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы
Папярэднік Джымі Картэр
Пераемнік Джордж Буш-старэйшы
Сцяг33-ы Губернатар Каліфорніі
3 студзеня 1967 — 7 студзеня 1975
Папярэднік Пэт Браўн
Пераемнік Джэры Браўн

Нараджэнне 6 лютага 1911(1911-02-06)[1][2][…]
Смерць 5 чэрвеня 2004(2004-06-05)[1][2][…] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Ronald Wilson Reagan
Бацька Джэк Рэйган[d]
Маці Нэлі Рэйган[d]
Жонка Нэнсі Рэйган[5] і Джэйн Уайман[6]
Дзеці Maureen Reagan[d][7][8], Michael Reagan[d][7][8], Пэці Дэвіс[d][7][8], Рон Рэйган[d][7][8] і Christine Reagan[d][7][8]
Веравызнанне Пратэстантызм, царква Хрыста, пазней стаў паслядоўнікам прэсвітэрыянскай царквы
Партыя Рэспубліканская партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, акцёр, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Аўтограф Reagan signature.png
Ваенная служба
Гады службы 19371945
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Ваенна-паветраныя сілы ЗША
Званне капітан
Бітвы
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Белага льва
Рыцар Вялікага крыжа шаноўнага ордэна Лазні
Ордэн Белага арла
Крыж pro Merito Melitensi
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Сайт whitehouse.gov/about-the…
Commons-logo.svg Рональд Уілсан Рэйган на Вікісховішчы

Ро́нальд Уі́лсан Рэ́йган (англ.: Ronald Wilson Reagan; 6 лютага 1911, Тампіка, ЗША — 5 чэрвеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі палітык, радыёвядучы і акцёр, які займаў пасаду 40-га прэзідэнта ЗША з 1981 па 1989 гады. Да свайго прэзідэнцтва быў акцёрам і прафсаюзным лідарам у Галівудзе, а з 1967 па 1975 гады займаў пасаду 33-га губернатара штата Каліфорнія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырас у беднай сям’і ў малых гарадах Паўночнага Ілінойса і ў 1932 годзе скончыў каледж Эўрыкі, пасля чаго працаваў у якасці спартыўнага каментатара на некалькіх рэйгіянальных радыёстанцыях. Пераехаўшы ў Галівуд у 1937 годзе, стаў акцёрам і здымаўся на некалькіх буйных студыях. Двойчы быў абраны прэзідэнтам Гільдыі кінаакцёраў, прафсаюза акцёраў, дзе працаваў з мэтай выкараніць камуністычны ўплыў. У 1950-х гадах здымаўся для тэлебачэння і быў матывацыйным прамоўцам на заводах кампаніі «Джэнерал Электрык» (англ.: General Electric). На працягу ўсяго жыцця прытрымліваўся ліберальна-дэмакратычных поглядаў, але ў 1962 годзе ўвайшоў у Рэспубліканскую партыю і стаў кансерватарам. У 1964 годзе заслужыў усеагульную ўвагу сваёй прамовай «Час выбіраць» у падтрымку прэзідэнцкай кампаніі Бары Галдуотэра. Атрымаўшы мноства прыхільнікаў, у 1966 годзе быў абраны губернатарам штата Каліфорнія. Займаючы гэтую пасаду, падняў падаткі, што прывяло да збалансавання бюджэту, супрацьстаяў пратэстуючым у Каліфарнійскім універсітэце, склікаў войскі нацыянальнай гвардыі на перыяд пратэстных рухаў у 1969 годзе, а ў 1970 годзе быў паспяхова абраны на другі тэрмін. Двойчы, у 1968 і 1976 гадах, беспаспяхова спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, але праз чатыры гады ўпэўнена перамог у праймерыз, пасля чаго стаў найстарэйшым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, абышоўшы на выбарах 1980 года дзеючага прэзідэнта Джымі Картэра.

У 1981-89 прэзідэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Падчас яго прэзідэнцтва праводзіўся курс на лібералізацыю эканомікі краіны, скарачэнне падаткаў на даходы, федэральнага бюджэту, абмежаванне дзяржаўных сацыяльных праграм, што выклікала значны эканаммчны рост («рэйганоміка»). У знешняй палітыцы ажыццяўлялася т.зв. дактрына Рэйгана (падтрымка антыкамуністычных рухаў, у т.л. ў Нікарагуа, Грэнадзе, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе), былі палепшаны адносіны з Савецкім Саюзам1985) і заключаны з ім дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (снежань 1987).

У старасці цярпеў ад хваробы Альцгеймера.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Ronald Wilson Reagan — 1834.
  3. 3,0 3,1 Ronald Reagan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.encyclopedia.com/doc/1G2-3435000153.html
  5. (unspecified title) Праверана 16 жніўня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Lundy D. R. The Peerage
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 https://www.reaganlibrary.gov/reagans/ronald-reagan/ronald-reagans-family Праверана 6 сакавіка 2021.
  9. 9,0 9,1 9,2 https://www.reaganlibrary.gov/reagans/ronald-reagan/reagans-pre-presidential-biographical-sketch-timeline-1911-1980 Праверана 6 сакавіка 2021.
  10. 10,0 10,1 https://www.reaganlibrary.gov/reagans/ronald-reagan/schools-ronald-reagan-attended Праверана 6 сакавіка 2021.
  11. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.