Hanomag Rekord

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Hanomag Rekord

Hanomag Rekord — легкавы аўтамабіль Hanomag. Выпускаўся з 1934 па 1940 год.

Адна з мадыфікацый дадзенай мадэлі (Hanomag Rekord Diesel Typ D19) лічыцца адным з першых легкавых аўтамабіляў з дызельным рухавіком — быў прадстаўлены адначасова з Mercedes-Benz 260D, аднак ў адрозненні ад Mercedes, серыйная вытворчасць пачалася толькі ў 1937 годзе[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1933 годзе быў запушчаны ў вытворчасць Hanomag 6/32 PS Typ 15, які для гановерскага аўтавытворцы Hanomag стаў першай мадэллю сярэдняга класа.

Аўтамабіль меў 1,5-літровы 4-цыліндравы рухавік з верхнім размяшчэннем клапанаў, 4-ступеністую скрынку перадач і прывад на заднія колы, два жорсткія масты былі падвешаныя да рамы на паўэліптычных рысорах. Аўтамабіль быў даступны ў кузавах 2- ці 4-дзвярны седан, або 2-дзвярны кабрыялет.

Да 1934 года былі пабудаваныя 1.251 адзінак.

У 1934 годзе з’явілася мадэль Hanomag Rekord. Мадэрнізаваны аўтамабіль атрымаў незалежную пярэднюю падвеску з папярочнымі рысорамі і больш сучасны суцэльнаметалічны кузаў фірмы Ambi-Budd(ням.) бел..

З 1937 года з’явіўся Rekord з перфараванымі дыскамі колаў, абцякальным хвастом і трохі вышэйшай магутнасцю (26 кВт). У гэтым выглядзе бензінавы аўтамабіль выпускаўся да 1938 года. У агульнай колькасці было выпушчана 18.114 аўтамабіля.

Hanomag Rekord Diesel Typ D19[правіць | правіць зыходнік]

З 1928 года разгарнуліся працы па распрацоўцы дызельнага рухавіка. Нарэшце быў створаны кампактны 4-цыліндравы агрэгат аб'ёмам 1,6 л, прыдатны для ўстаноўкі на легкавы аўтамабіль. У 1936 годзе на Берлінскім аўтасалоне Hanomag паказаў выставачную мадэль з гэтым рухавіком. Аўтамабіль быў паказаны на аўтасалоне адначасова з дызельным Mercedes-Benz 260D,

Праз паўгода, аўтасалон ў Парыжы стаў месцам гучнай прэм’еры галоўнай навінкі фірмы — Hanomag Rekord Diesel Typ D19. За некалькі месяцаў канструктары грунтоўна перапрацавалі «выставачны» асобнік: цяпер пад капотам стаяў дызель аб'ёмам 1,9 л і магутнасцю 35 к. с. пры 2000 аб/хв. Ад свайго бензінавага аналага ён адрозніваўся павялічаным дыяметрам цыліндру, але магутнасць была практычна аднолькавай. Акрамя гэтага, аўтамабілі адрозніваліся электраабсталяваннем — Typ D19 атрымаў 12-вольтавую сістэму фірмы Bosch.

Серыйная вытворчасць дадзенай мадыфікацыі пачалася ў 1937 годзе. Пачынаючы з 1939 года, аўтамабіль быў перайменаваны ў Hanomag Diesel Typ D 19 K, але з-за пачатку другой сусветнай вайны годзе вытворчасць была спынена. Усяго выпусцілі 1.097 асобнікаў дызельных Hanomag Rekord.

Для дэманстрацыі магчымасцяў свайго дызеля кампанія Hanomag ў 1939 годзе прыняла ўдзел у так званым Тыдні рэкордаў у Дэсау. Трасай для заездаў стаў толькі што пабудаваны аўтабан БерлінЛейпцыг. Спецыяльна для ўдзелу, фірмай Wendler(ням.) бел. быў выраблены аўтамабіль з аэрадынамічным кузавам, пад якім знаходзілася шасі Hanomag Typ D19. Пад кіраваннем Карла Хеберле гэты аўтамабіль усталяваў адразу чатыры рэкорды хуткасці. На пяцікіламетровым адрэзку са стартам з ходу ён прадэманстраваў хуткасць 155,940 км / г[2].

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Мадыфікацыя 6/32 PS Typ 15 Rekord Typ 15 K (1-я серыя) Rekord Typ 15 K (2-я серыя) Rekord Diesel Typ D 19 A Diesel Typ D 19 K
Гады вытворчасці 19331934 19341936 19371938 19371938 19391940
Тыпы кузава 2-дзв. седан
4-дзв. седан
2-дзв. кабрыялет
2-дзв. седан
4-дзв. седан
2-дзв. кабрыялет
2-дзв. родстар
4-месны кюбельваген
2-дзв. седан
4-дзв. седан
2-дзв. кабрыялет
4-месны кюбельваген
2-дзв. седан
4-дзв. седан
2-дзв. кабрыялет
2-дзв. седан
4-дзв. седан
2-дзв. кабрыялет
Рухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны, чатырохтактавы дызельны, 4-цыліндравы, радны, чатырохтактавы
Аб'ём 1504 см³ 1910 см³
Магутнасць 32 к. с. (23,5 кВт) пры 3000 аб/хв 35 к. с. (25,7 кВт) пры 3500 аб/хв
Дыяметр х Ход 71 мм x 95 мм 80 мм x 95 мм
Ступень сціску 5,5 : 1 5,6 : 1 5,6-6,2 : 1 20 : 1
Выдатак паліва 11 л / 100 км 11,5 л / 100 км 8,5 л / 100 км
Скрынка перадач 4-ст. механічная
Максімальная хуткасць 98 км/г 90 км/г
Снар. маса 1040 кг 1050 — 1090 кг 1050 — 1090 кг 1250 — 1290 кг 1250 — 1290 кг
Поўная маса 1440 кг 1450 — 1490 кг 1440 — 1490 кг 1600 — 1640 кг 1600 — 1640 кг
Даўжыня 3800 мм 4250 мм
Шырыня 1490 мм 1520 мм
Вышыня 1625 мм 1610 мм
Колавая база 2610 мм 2825 мм
Каляіна, пярэдняя / задняя 1210 мм / 1250 мм 1250 мм / 1250 мм
Дыяметр развароту 11 м 11,5 м
Памер шын 4,75-17" 4,75-17" 4,75-17"
5,25-17"
5,50-16"
4,75-17"
5,25-17"
5,50-16"
4,75-17"
5,25-17"
5,50-16"

Зноскі

  1. http://old.avtomir.com/cars/garagegrandparent/3675/ (руск.) 
  2. Рекорд для бюргера // За рулём — Регион : газета. — 2010. — № 18. — С. 62–63. (руск.) 

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Oswald, Werner: Deutsche Autos 1920-1945, 10. Auflage, Motorbuch Verlag Stuttgart (1996), ISBN 3879435197 (ням.) 
  • Рекорд для бюргера // За рулём — Регион : газета. — 2010. — № 18. — С. 62–63. (руск.) .

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]