Hok-key
Hok-key | |
---|---|
Жанр | Melodic Metal/Folk |
Краіна | Беларусь |
Адкуль | Minsk |
Лэйблы | Wormholedeath Records, STF Records |
hok-key.com |
Hok-key — беларускі музычны гурт, які грае цяжкі, меладычны, з элементамі фольку метал, пазначыў сваю прысутнасць выпускам пяці поўнафарматных альбомаў, а таксама мноствам сінглаў і EP.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Hok-key — гэта разнапланавы ў творчым пошуку гурт, які прайшоў шлях ад арыгінальнага сцёб-металу і стварэння тэкстаў адразу падчас выступу да цяперашняй сваёй формы — філасоўскіх тэкстаў і музычна-гукавых эксперыментаў, якія не выходзяць за рамкі цяжкага, меладычнага, з элементамі фольку металу (у асноўным на беларускай мове).
На працягу сваёй дзейнасці гурт ратыруецца на радыёстанцыях, актыўна прымае ўдзел у рознага кшталту фестывалях і канцэртах як у сябе на радзіме, так і за яе межамі (Польшча, Францыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія, Аўстрыя), у тым ліку такіх як «Celtic Transilvania», «Наш Грунвальд», «Купальскае Кола», METAL CROWD Open Air, Рок-Фэст «Сафоний», Міжнародны байк-фестываль «МОТО УДАР», Фестываль Freedom`s … А ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 2015 года гурт здзейсніў музычны тур па краінах Еўропы — «Thunder and Lightning European Tour». У 2017 годзе гурт выдаў пяты поўнафарматны альбом «Kalasy Pad Siarpom» і прэзентаваў яго ў Еўропе падчас «Reaping Europe Tour 2017—2018», які ахапіў усю Еўропу, ад Польшчы да Партугаліі.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Яр Сапуноў • гітара • клавішы • музыка
Ірына Сапунова • скрыпка • тэксты
Містэр X • вакал
Алег Канцоў «Леший» • бубны
Аляксандр Волчэк • бас-гітара • тэксты
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]2007 — LP — «Всё Hok-key» …
2009 — single — «Адлюстраванне»
2009 — LP — «Ad Libitum»
2011 — ЕР — «Спадчына»
2012 — single — «Колыбельная»
2012 — LP — «R.I.P.»
2013 — ЕР — «Illuminati»
2014 — LP — «Знак Бяды»
2015 — EP — «Just Time»
2017 — LP — «Kalasy Pad Siarpom»
2018 — single — «Hej, sokoły»
2020 — single — «Faster, Harder, Louder!»
2022 — LP — «In Existence»
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Гурт атрымаў Гран-пры ў Міжрэгіянальным музычным праекце «ROCKоделие — 2021», а таксама дыпломы «Лепшыя песенныя тэксты» і Светлагорск. Першае месца ў наменацыі лепшы гурт у Міжрэгіянальным музычным праекте «Шацілінскі Шлягер — 2022» а таксама дыплом у намінацыі «Лепшае выкананне песні 80х гадоў». Светлагорск. Лаўраэт фестывалю «Фіа-Фэст 2022». Маладзечна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]