«Hravitacyja» (бел.: Гравітацыя) — пяты сольны студыйны альбомЛявона Вольскага, выдадзены 7 лютага 2019 года. Дыск быў запісаны на студыі «Ymir Audio» у Вільнюсе з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам. Ён завяршае трылогію альбомаў «Hramadaznaūstva» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016)[1]. Сродкі на запіс і выданне кружэлкі былі сабраны праз краўдфандынг[2]. Альбом мае канцэптуальны характар і распавядае пра гісторыю чалавечага жыцця: ад нараджэння да скону[3].
Альбом быў названы мацнейшым за «Псіхасаматыку» і «Грамадазнаўства» з-за ўдалага прадзюсавання і аранжыровак. Таксама ў станоўчым плане было адзначана кампазіцыйнае вырашэнне дыска. Асабліва была вылучана песня «Знiклыя людзi», апісаная як «трэк неверагоднай сілы і таленту, неверагодная ўдача для любога музыкі»[5].