Даўжыня цела 32—43 мм. Цела вугальна-чорнага ці зеленавата-чорнага колеру. Па баках брушка з рудымі плямкамі. Вусікі тоўстыя, булавападобныя, прымяняюцца для захопу паветра пры ўсплыванні. Заднія ногі плавальныя.
Лічынка конусападобнай формы, даўжыня цела 7—9 см.
Насельнік стаячых вадаёмаў, зарослых воднай расліннасцю. Дарослыя жукі вядуць водны спосаб жыцця, але плаваюць не занадта добра, аддаючы перавагу поўзанню па водных раслінах. Для абароны ад ворагаў ўжываюць густую чорную вадкасць, якая выбрасваецца з брушка, і шыпенне.
Лічынкі таксама не любяць плаваць, у асноўным сядзяць на месцы або поўзаюць па дне.
Імага кормяцца лісцем водных раслін, а лічынкі ў асноўным дробнымі малюскамі.