Здольныя змяняць сваю афарбоўку з белай на ружовую. Дарослая асобіна звычайна светла-ружовага колеру, лічынкі, якія вылупляюцца з яец чырвона-чорнага колеру і вонкава падобныя на мурашак. Жывуць у трапічных лясах Індыі і Інданезіі. Памер самак — да 8 см, самцоў — 4 см. Асноўная ежа — насякомыя.