IANA
| IANA | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1988 |
| Заснавальнікі | Jon Postel[d] |
| Размяшчэнне |
Марына Дэль Рэй, Каліфорнія, |
| Ключавыя фігуры | Эліза Герых |
| Сфера дзейнасці | Кіраванне каранёвай зонай DNS |
| Вэб-сайт | iana.org |
IANA (англ.: Internet Assigned Numbers Authority — «Адміністрацыя адраснай прасторы Інтэрнэт») — амерыканская арганізацыя, якая кіруе прасторамі IP-адрасоў, даменаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы даных MIME і параметры іншых пратаколаў Інтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролем ICANN.
Дзейнасць IANA
[правіць | правіць зыходнік]IANA адказвае за размеркаванне ўсіх зарэзерваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных у RFC.
Размеркаванне IP-адрасоў
[правіць | правіць зыходнік]IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па размеркаванні IP-адрасоў рэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў класа A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдарам.
Таксама выдаюцца IPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.
Даменныя імёны
[правіць | правіць зыходнік]IANA сумесна з аператарамі даменаў верхняга ўзроўню кіруе звесткамі каранёвых сервераў DNS.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- IANA Home Page (англ.) — вэб-сайт IANA.