IP-адрас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

IP-адрас (ай-пі адрас, скарачэнне ад англ.: Internet Protocol Address) — сеткавы адрас вузла ў камп'ютарнай сетцы, пабудаванай па пратаколе IP. Пры сувязі праз сетку Інтэрнэт патрабуецца глабальная ўнікальнасць адраса, у выпадку работы ў лакальнай сетцы патрабуецца ўнікальнасць адраса ў межах сеткі.

Фарматы адраса[правіць | правіць зыходнік]

IPv4[правіць | правіць зыходнік]

У 4-й версіі IP адрас уяўляе сабой 32-бітную двайковую лічбу. Зручнай формай запісу IP-адраса (IPv4) з'яўляецца запіс у выглядзе чатырох дзесятковых лікаў (ад 0 да 255), падзеленых кропкамі, напрыклад, 192.168.0.1 (або 128.10.2.30- традыцыйная дзесятковая форма прадстаўлення адраса).

IPv6[правіць | правіць зыходнік]

У 6-й версіі IP адрас (IPv6) мае 128-бітнае прадстаўленне. Адрасы падзяляюцца двукроп'ямі (напр. fe80:0:0:0:200:f8ff:fe21:67cf). Вялікая колькасць нулявых груп можа быць прапушчаныя з дапамогай двайнога двукроп'я (fe80::200:f8ff:fe21:67cf). Такі пропуск можа быць адзіным у адрасе.

Структура адраса[правіць | правіць зыходнік]

У звычайных (аднаадрасных) адрасах выдзяляецца нумар сеткі і нумар вузла ў сетцы.

IP-адрас складаецца з двух частак: нумара сеткі і нумара вузла. У выпадку ізаляванай сеткі яе адрас можа быць абраны адміністратарам са спецыяльна занятых для такіх сетак блокаў адрасоў (192.168.0.0 /16, 172.16.0.0/12 або 10.0.0.0/8). Калі ж сетка павінна працаваць як складовая частка Інтэрнэта, то адрас сеткі выдаецца правайдэрам альбо рэгіянальным інтэрнэт-рэгістратарам (Regional Internet Registry, RIR). Паводле дадзеных на сайце IANA [1] існуе пяць RIR: ARIN, абслугоўваючы Паўночную Амерыку; APNIC, які абслугоўвае краіны Паўднёва-Усходняй Азіі; AfriNIC, які абслугоўвае краіны Афрыкі; LACNIC, які абслугоўвае краіны Паўднёвай Амерыкі і басейна Карыбскага мора; і RIPE NCC, абслугоўвае Еўропу, Цэнтральную Азію, Блізкі Усход. Рэгіянальныя рэгістратары атрымліваюць нумары аўтаномных сістэм і вялікія блокі адрасоў у IANA, а затым выдаюць нумары аўтаномных сістэм і блокі адрасоў меншага памеру лакальным інтэрнэт-рэгістратарам (Local Internet Registries, LIR), якія звычайна з'яўляюцца буйнымі правайдэрамі.

Нумар вузла ў пратаколе IP прызначаецца незалежна ад лакальнага адраса вузла. Маршрутызатар па вызначэнню ўваходзіць адразу ў некалькі сетак. Таму кожны порт маршрутызытара мае ўласны IP-адрас. Канчатковы вузел таксама можа ўваходзіць у некалькі IP-сетак. У гэтым выпадку камп'ютар павінен мець некалькі IP-адрасоў, па ліку сеткавых сувязяў. Такім чынам, IP-адрас характарызуе не асобны камп'ютар або маршрутызатар, а адно сеткавае злучэнне.

Бескласавае адрасаванне[правіць | правіць зыходнік]

З другой паловы 90-х гадоў XX ст. класавае адрасаванне паўсюдна выцеснена бескласавай адрасацыяй, пры якой колькасць адрасоў у сетцы вызначаецца толькі і выключна маскай падсеткі.

CIDR-адрасы vs. INET-адрасы[правіць | правіць зыходнік]

Часам сустракаецца запіс IP-адрасоў выгляду 10.96.0.0/11. Дадзены від запісу замяняе сабой указанне дыяпазону IP-адрасоў. Лік пасля касой рысы азначае колькасць адзінкавых разрадаў у масцы падсеткі. Для прыведзенага прыкладу маска падсеткі будзе мець двайковых выгляд 11111111 11100000 00000000 00000000 ці тое ж самае ў дзесятковым выглядзе: 255.224.0.0. 11 разрадаў IP-адраса адводзіцца пад нумар сеткі, а астатнія 32-11=21 разрадаў поўнага адраса — пад лакальны адрас у гэтай сетцы. Разам, 10.96.0.0/11 азначае дыяпазон адрасоў ад 10.96.0.0 да 10.127.255.255

Значэнне маскі 1 2 3 4
1 128 0 0 0
2 192 0 0 0
3 224 0 0 0
4 240 0 0 0
5 248 0 0 0
6 252 0 0 0
7 254 0 0 0
8 255 0 0 0
9 255 128 0 0
32 255 255 255 255

Запіс IP-адрасоў з указаннем праз слэш маску падсеткі зменнай даўжыні таксама называюць CIDR-адрасам у супрацьлегласць звычайнага запісу без указання маскі, у аперацыйных сістэмах тыпу UNIX таксама названы INET-адрасам.

Асаблівыя IP-адрасы[правіць | правіць зыходнік]

У пратаколе IP існуе некалькі пагадненняў аб асаблівай інтэрпрэтацыі IP-адрасоў:

  • Калі ўвесь IP-адрас складаецца толькі з двайковых нулёў, то ён абазначае адрас таго вузла, які згенераваў гэты пакет; гэты рэжым выкарыстоўваецца толькі ў некаторых паведамленнях ICMP;
  • Калі ўсе двайковыя разрады IP-адраса роўныя 1, то пакет з такім адрасам прызначэння павінен рассылацца ўсім вузлам, якія знаходзяцца ў той жа сетцы, што і крыніца гэтага пакета. Такая рассылка называецца абмежаванае шырокавяшчальнае паведамленне (limited broadcast);
  • Калі ў поле нумара вузла прызначэння стаяць толькі адзінкі, то пакет, які мае такі адрас, рассылаецца ўсім вузлам сеткі з зададзеным нумарам сеткі. Напрыклад, у сетцы 192.190.21.0 з маскай 255.255.255.0 пакет з адрасам 192.190.21.255 дастаўляецца ўсім вузлам гэтай сеткі. Такая рассылка называецца шырокавяшчальным паведамленнем (broadcast).

Дынамічны IP-адрас[правіць | правіць зыходнік]

IP-адрас называюць дынамічны, калі ён прызначаецца аўтаматычна пры падключэнні прылады да сеткі і выкарыстоўваецца ў працягу абмежаванага прамежку часу, як правіла, да завяршэння сеансу падключэння.

Для атрымання IP-адраса кліент можа выкарыстаць адзін з наступных пратаколаў:

  • DHCP (RFC 2131) — найбольш распаўсюджаны пратакол настройкі сеткавых параметраў.
  • BOOTP (RFC 951) — просты пратакол наладкі сеткавага адраса, звычайна выкарыстоўваецца для бездыскавых станцый.
  • IPCP (RFC 1332) ў рамках пратакола PPP (RFC 1661).
  • Zeroconf (RFC 3927) — пратакол наладкі сеткавага адраса, вызначэння імя, пошуку службаў.

Прылады[правіць | правіць зыходнік]

  • У АС Windows свой IP-адрас можна даведацца, набраўшы ipconfig у камандным радку.
  • У АС Unix свой IP-адрас можна даведацца, набраўшы ifconfig у камандным радку.
  • IP-адрас, адпаведны даменнаму імені, можна даведацца з дапамогай каманды: nslookup example.net
  • Таксама свой знешні IP-адрас можна даведацца, зайшоўшы на некаторыя вэб-сайты, напрыклад: тут.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі