IBM PC-сумяшчальны камп’ютар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з IBM PC-сумяшчальны камп'ютар)

IBM PC-сумяшчальны камп’ютар (англ.: IBM PC compatible) — камп’ютар, архітэктурна блізкі да IBM PC, XT і AT і здольны запускаць іх праграмнае забеспячэнне. У сувязі з распаўсюджаннем вялікай колькасці падобных камп’ютараў, да іх часта ўжываецца больш шырокі тэрмін «персанальны камп’ютар» ці скарочана ПК (ад англ.: Personal Computer, PC).

Першы клон IBM PC быў выпушчаны Columbia Data Products, чаму спрыяла адсутнасць прававых абмежаванняў на стварэнне BIOS, сумяшчальнага па функцыях з арыгінальным.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

IBM PC-сумяшчальныя камп’ютары пабудаваны на базе мікрапрацэсараў, сумяшчальных з 8086. Як правіла, у клонах адпавядаюць арыгінальныя адрасы шэрагу прылад, такіх як COM (RS-232) і LPT-порт.

Для IBM PC-сумяшчальных дэсктопаў характэрная пашыральнасць — разнастайныя прылады можна далучыць праз шыны пашырэння (ISA, PCI, AGP і інш.). Працэсар і аператыўная запамінальная прылада (АЗП) практычна заўсёды з’яўляюцца зменнымі.

Эвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны IBM PC меў 20-разрадную адрасацыю памяці. Са з’яўленнем працэсараў 80286 адрасацыя была пашырана, што дазволіла ужываць АЗП большага аб'ёму.

Працяглае супрацоўніцтва Microsoft і Intel, якое прывяло да іх дамінаванню на рынку, выклікала з’яўлення слова «Wintel», якое азначае персанальны камп’ютар, у якім выкарыстоўваецца працэсар ад Intel і аперацыйная сістэма сямейства Windows ад Microsoft. Аднак гэта не адзінае магчымае ужыванне дадзенай архітэктуры. Напрыклад, IBM PC-сумяшчальны камп’ютар можа выкарыстоўвацца з такімі аперацыйнымі сістэмамі, як MS-DOS, FreeDOS, GNU/Linux і іншымі.

Рэалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

IBM PC-сумяшчальны камп’ютар можа быць настольным камп’ютарам, ноўтбукам, планшэтам, серверам і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]