ЕС ПЭВМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЕС-1863 і ЕС-1849.

ЕС ПЭВМ — персанальныя камп’ютары серыі ЕС (Единой Системы), у асноўным, савецкія клоны персанальных камп’ютараў IBM PC, распрацаваныя ў 1980-я гады ў НИИЭВМ (г. Мінск). Вырабляліся на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (МВА ВТ), некаторыя мадэлі — на Брэсцкім электрамеханічным заводзе і ў краінах СЭВ (ГДР, Балгарыя).

Мадэльны рад[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Сканч. распрацоўкі Дзе вырабляліся Гады вырабу выраблена, шт.
ЕС-1834 1986 Robotron, ГДР
ЕС-1835 1989 Robotron, ГДР
ЕС-1839 Ізот, НРБ
ЕС-1840 1986 МВА ВТ 1986 — 1989 7461
ЕС-1841 1987 МВА ВТ 1987 — 1995 83937
ЕС-1842 1988 МВА ВТ 1988 — 1996 10193
ЕС-1843 1990 МВА ВТ 1990 — 1993 3012
ЕС-1845 1988 Брэст 1989 — ?
ЕС-1849 1990 МВА ВТ 1990 — 1997 4966
ЕС-1850 1989
ЕС-1851 1991 МВА ВТ 1991 — 1997 3142
ЕС-1855 1991 Брэст 1992 — ?
ЕС-1863 1991 МВА ВТ 1991 — 1997 3069
ЕС-1864 1991
ЕС-1865 1992

ЕС-1834[правіць | правіць зыходнік]

Персанальны камп’ютар вытворчасці фабрыкі «Robotron» (ГДР). Клон IBM PC/XT.

ЕС-1835.

ЕС-1835[правіць | правіць зыходнік]

Персанальны камп’ютар вытворчасці фабрыкі «Robotron» (ГДР). Клон IBM PC/AT.

ЕС-1839[правіць | правіць зыходнік]

Персанальны камп’ютар вытворчасці фабрыкі «Ізот» (Балгарыя). Больш вядомы як «Правец 16». Клон IBM PC/XT.

АЗП — 512 кілабайтаў.

ЕС-1840[правіць | правіць зыходнік]

16-разрадны IBM PC-сумяшчальны камп’ютар збудаваны на працэсары К1810ВМ86 (аналаг Intel 8086) з тактавай частатой 4,77 МГц.

У якасці праграмнага забеспячэння выкарыстоўваліся:

ЕС-1841[правіць | правіць зыходнік]

Сумяшчальная з IBM PC і ЕС-1840 16-разрадная ПЭВМ на працэсары К1810ВМ86 з частатой 4,77 МГц, АЗП да 1 МБ; два НГМД; НМД тыпу «вінчэстар» на 5,10 ці 21 МБ Seagate. Відэаадаптар CGA з падтрымкай растравай графікі 160×100, 320×200, 640×200 пунктаў.

Таксама існавала мадыфікацыя ЕС-1845 — гэта ЕС-1841 для спецыяльнага ўжывання. Кнопка «TURBO» адсутнічала.

ЕС-1842[правіць | правіць зыходнік]

IBM PC XT/AT сумяшчальная 16-разрадная ПЭВМ з АЗП да 2 Мб на працэсары К1810ВМ86М (магчымасць эмуляцыі i80286) з тактавай частатой 10 МГц; два НЦМД ёмістасцю 720 Кб; НМД тыпу «вінчэстар» на 20 Мб, хуткасць абмену 5 Мбіт/с. Дысплей чорна-белы ці каляровы, EGA, 16 і 64 градацый яркасці ці колераў, тэкставы рэжым — 25 альбо 43 радкі па 80 сімвалаў, графічныя рэжымы да 640 × 350 пунктаў. Універсальная клавіятура, 110 клавіш, у тым ліку 12 функцыянальных. Маніпулятар тыпу «мыш». Інтэрфейсы: паралельны (ИРПР-М), паслядоўны (С2), інтэрфейс лакальнай сеткі «Эстафета».

Лакальная сетка «Эстафета» — кальцавая, да 125 камп’ютараў, адлегласць паміж машынамі не больш за 1500 м, хуткасць перадачы даных 200—500 Кбіт/с.

Таксама вырабляліся ЕС-1855 — мадыфікацыя ЕС-1842 для спецыяльнага ўжывання.

ЕС-1843[правіць | правіць зыходнік]

Аналаг IBM PC/AT. АЗП да 4 МБ, тактавая частата 8 МГц. Паводле іншых звестак — удасканаленая мадэль ЕС1841, сумяшчальная паводле плат і кошыка, але атрымаўшая новы настольны корпус і больш магутны блок сілкавання. ПЭВМ камплектавалася адным назапашвальнікам на гнуткіх магнітных дысках аб’ёмам 800К, назапашвальнікам на цвёрдых магнітных дысках СМ5509 вытворчасці Балгарыі і каляровым маніторам.

ЕС-1845[правіць | правіць зыходнік]

Аналаг ЕС-1841 для спецыяльнага (ваеннага) ужытку.

ЕС-1849[правіць | правіць зыходнік]

ЕС 1849.

IBM PC AT сумяшчальная 16-разрадная ПЭВМ. Працэсар тыпу i80286 ці am80286 з тактавай частатой 12 МГц, з магчымасцю ўсталявання матэматычнага сапрацэсара i80287. НЦМД да 40 МБ з інтэрфейсам MFM і НМД 5.25" да 1.2 МБ. Манітор з разрозненнем CGA/EGA/VGA. ISA-слаты + слот для дадатковай платы, што адносіцца да мацярынскай платы, дзе знаходзіўся працэсар і АЗП.

ЕС-1850[правіць | правіць зыходнік]

16/32-разрадная ПЭВМ на тактавай частаце 2,5 МГц, АЗП да 2 МБ. Аналаг IBM XT/370.

Таксама выпускалася ЕС-1865 — мадыфікацыя ЕС-1850 для спецыяльнага ўжытку.

ЕС-1851[правіць | правіць зыходнік]

Поўнасцю (апаратна, канструктыўна і праграмна) сумяшчальная з PC/XT.

ЕС-1863[правіць | правіць зыходнік]

32-разрадная ПЭВМ.

Працэсар — Intel 80386SX 20 Мгц. Маецца сокет для матэматычнага сапрацэсара i80387.

Памяць — да 16 МБ (набіраецца мікрасхемамі ў DIP-карпусах). Чыпсэт — VLSI VL82C311.

Маецца 6 16-разрадных ISA-слатоў і 1 8-разрадны ISA-слот.

Відэакарта, кантролеры партоў, дыскавода і цвёрдага дыска выкананы ў выглядзе ISA карт пашырэння.

Відэакарта — EGA. Відэапамяць 256 КБ набрана мікрасхемамі КР565РУ5. Таксама вырабляліся мадэлі з VGA-картамі.

Кантролер партоў змяшчае 1 COM і 1 LPT порт.

Кантролер цвёрдых дыскаў падтрымлівае 2 MFM-прылады. Дыскавод — TEAC FD-550FR, 5¼"

Цвёрды дыск — Seagate ST-4096 (MFM, 5¼" поўнапамерны, ёмістасць— 80 Мб, максімальная хуткасць перадачы даных — 5 Мбіт/с, сярэдні час доступу — 28 мс)

Камп’ютар цалкам змяшчаецца ў корпусе тыпа «дэсктоп».

ЕС-1864[правіць | правіць зыходнік]

32-разрадная ПЭВМ.

Эмуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Эмулятар MESS мае драйверы ec1840 і ec1841. На 21 жніўня 2012 яны яшчэ не скончаны (у прыватнасці — не эмулюецца родная клавіятура і цвёрды дыск), але магчыма работа з дыскет і праходзіць частка тэстаў з камплекта ТПС (тэставых праграмных сродкаў).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]