FreeDOS

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
ЛагатыпFreeDOS
FreeDOS
Загрузка FreeDOS 1.0 у эмулятары BOCHS
Загрузка FreeDOS 1.0 у эмулятары Bochs
Распрацоўшчык

Праект FreeDOS

Сямейства АС

DOS

Апошняя версія

1.1 — 1 студзеня 2012[1]

Тып ядра

Маналітнае

Інтэрфейс

Камандны інтэрпрэтатар FreeCOM

Ліцэнзія

GNU GPL, іншыя (уключаючы несвабодныя)

Стан

Актуальнае

Вэб-сайт

freedos.sourceforge.net www.freedos.org

FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[2] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года.

Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.

Кампаніі Dell[3], HP[4] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп'ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп'ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung[5].

Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп'ютараў з архітэктурай PC.

Гісторыя версій[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя версій FreeDOS
Версія Статус Кодавае імя Дата
0.05 ALPHA 12 студзеня 1998
0.1 BETA Orlando 25 сакавіка 1998
0.2 BETA Marvin 28 кастрычніка 1998
0.3 BETA Ventura 21 красавіка 1999
0.4 BETA Lemur 9 сакавіка 2000
0.5 BETA Lara 10 жніўня 2000
0.6 BETA Midnite 18 траўня 2001
0.7 BETA Spears 7 верасня 2001
0.8 BETA Nikita 7 красавіка 2002
0.9rc1 BETA Methusalem ліпень 2003
0.9rc2 BETA 23 жніўня 2003
0.9rc3 BETA 27 верасня 2003
0.9rc4 BETA 5 лютага 2004
0.9rc5 BETA 20 сакавіка 2004
0.9 BETA 28 верасня 2004
0.9sr1 BETA 30 лістапада 2004
0.9sr2 BETA 30 лістапада 2005
1.0 FINAL 3 верасня 2006
1.1 FINAL 1 студзеня 2012

Камплектацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыстрыбутыў FreeDOS уключае ў сябе вялікую колькасць бясплатных праграм — як напісаных спецыяльна для DOS, так і партаваных з уніксападобных сістэм з дапамогай DJGPP: утыліты, браўзеры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сістэма GEM і інш.

Зноскі

  1. Project News for The FreeDOS Project
  2. FreeDOS | Software List
  3. Ashlee Vance. How Dell repels attempts to buy its 'open source' PC. The Register (6 октября 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  4. Michelle Maisto. Desktops and Notebooks: First Look at HP’s Low-Cost ProBook Laptop Lineup. eWeek (28 апреля 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  5. Алексей Надёжин. Samsung 300E5Z-A06. Хабрахабр (13 июня 2012). — «Для праверкі работоспособности на ноутбуке стоит FreeDOS»  Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]