Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ICANN)
Jump to navigation Jump to search
ICANN
Год заснавання 18 верасня, 1998
Размяшчэнне Лос-Анджэлес, Каліфорнія, Сцяг ЗША ЗША
Ключавыя фігуры Фадзі Шэхад, Стыў Крокер
Сфера дзейнасці Рэгуляванне пытанняў, звязаных з даменнымі імёнамі і IP-адрасамі
Вэб-сайт www.icann.org

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (СТНІН; па-анг. Internet Corporation for Assigned Names and Numbers), міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі серверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).

СТНІН атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад змяніў кантракт — вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. Дзеянне гэтага кантракта канчаецца 30 верасня 2009 года[1].

Ад часу заснавання выдаткі арганізацыі часткова пакрываюцца за кошт каштарысу Міністэрства гандлю ЗША.

5 мая 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Саюза Віўен Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць СТНІН "Групе дванаццаці" вялікіх дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі[2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт СТНІН (англ.) 

Зноскі