Itzy

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ITZY
Выява лагатыпа
Itzy у 2022 годзе (злева направа: Юна, Лія, Чэр'ён, Руджын, Еджы)
Itzy у 2022 годзе (злева направа: Юна, Лія, Чэр'ён, Руджын, Еджы)
Асноўная інфармацыя
Жанры K-pop, электронная танцавальная музыка і хіп-хоп
Гады 2019—наш час
Краіны
Адкуль Сеул
Мовы песень карэйская, англійская, японская
Лэйблы JYP Entertainment[d]
Склад
  • Еджы
  • Лія
  • Руджын
  • Чэр'ён
  • Юна
itzy.jype.com (кар.)(англ.)(яп.)(кіт.)(тайск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Itzy (часцей стылізавана як ITZY; кар.: 있지, рам. Itji) — паўднёвакарэйскі дзявочы K-pop гурт, створаны JYP Entertainment. Гурт складаецца з пяці ўдзельніц: Еджы, Ліі, Руджын, Чэр’ён і Юны.

Яны дэбютавалі 12 лютага 2019 года з першым сінгл-альбомам It’z Different. Гурт атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку Rookie of the Year на 34-ай цырымоніі Golden Disc Awards, New Artist of the Year на 9-ай цырымоніі Gaon Chart Music Awards і на прэміі Melon Music Awards у 2019 годзе, Best New Female Artist на прэміі Mnet Asian Music Awards (таксама ў 2019), New Artist Award на 29-ай цырымоніі Seoul Music Awards. Таксама ITZY з’яўляецца першым дзявочым K-pop гуртам, які дасягнуў такой колькасці ўзнагарод адразу пасля дэбюту.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2015—2019: пераддэбютная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як Чэр’ён не прайшла праслухоўванне, праведзенае кампаніяй Fantagio, яна разам са сваёй старэйшай сястрой узяла ўдзел у тэлешоу K-pop Star 3 і стала часткай лэйбла JYP Entertainment.[3] У 2015 годзе Чэр’ён удзельнічала у шоу на выжыванне JYP Sixteen, але не патрапіла ў канчатковы склад гурта Twice.[4] Чэр’ён стала першай удзельніцай гурту, якая далучылася да JYP. Дзяўчына трэніравалася на працягу пяці гадоў. Руджын запрасілі ў лэйбл, калі ўбачылі яе на канцэрце гурта GOT7. Яна трэніравалася на працягу чатырох год. Юна і Еджы далучыліся да лэйбла ў 2015 годзе. Юну знайшлі супрацоўнікі кампаніі, якія ўбачылі яе талент, а Еджы прайшла праслухоўванне, пасля чаго абедзве дзяўчыны трэніраваліся на працягу трох год. Апошняя ўдзельніца гурта, Лія, спачатку прайшла праслухоўванне ў іншую кампанію, SM Entertainment, але была вымушана адмовіцца ў апошні момант з-за рознагалоссяў з бацькамі. Праз некалькі год Лія прайшла праслухоўванне JYP і была трэйні ўсяго два гады.[5]

Удзельніцы[правіць | правіць зыходнік]

Імя Хангыль Месца нараджэння Гады дзейнасці Пазіцыя
Еджы 예지 Чонджу, Паўднёвая Карэя 2019-наш час лідар, танцорка, спявачка, рэперка[6][7]
Лія 리아 Інчхон, Паўднёвая Карэя 2019-наш час спявачка, рэперка[6][7]
Руджын 류진 Сеул, Паўднёвая Карэя 2019-наш час рэперка, танцорка, спявачка[6][7]
Чэр’ён 채령 Ёнін, Паўднёвая Карэя 2019-наш час танцорка, спявачка, рэперка[6][7]
Юна 유나 Сувон, Паўднёвая Карэя 2019-наш час макнэ, танцорка, рэперка, спявачка[6][7]

Зноскі

  1. (MMA 2019) 방탄소년단, 대상 4개 포함 8관왕…"계속 성장할 것" (종합) (13 лістапада 2019).
  2. (2019 MAMA)방탄소년단, 대상 4개 포함 '9관왕' 진기록 "정직하게 음악하길" [종합] (4 снежня 2019).
  3. 채령, 채연과 'K팝스타3'서 박진영 평가 눈길 "이 집안 어떡하냐" (кар.). Next Daily (21 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2019. Праверана 16 лютага 2019.
  4. Jang, Hye-won (14 лютага 2019). "걸그룹 친자매 채연·채령…아이보리톤 대리석으로 꾸며진 궁궐 같은 자택 '화제' 본문듣". World Daily [карэйская]. Праверана 16 лютага 2019.
  5. Itzy Scouting Stories. Style Caster (11 жніўня 2020). Праверана 1 траўня 2021.
  6. а б в г д '괴물신인' 꿈꾸는 걸그룹 ITZY에게 박진영이 건넨 조언 (кар.). 오마이스타 (12 лютага 2019). Праверана 23 траўня 2021.
  7. а б в г д Tamondong, Hanna. *Everything* You Need To Know About The Members Of The K-Pop Girl Group, ITZY. Cosmopolitan Philippines (30 красавіка 2021). Праверана 25 траўня 2021.