KIC 8462852

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
KIC 8462852
Зорка
KIC 8462852 in IR and UV.png
Інфрачырвоны (злева) і ультрафіялетавы (справа) дыяпазоны
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Кеплер
Дата адкрыцця 2011
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне 20гадз 06мін 15.457с
Схіленне +44° 27′ 24.457″
Сузор’е Лебедзь
Астраметрыя
Уласны рух (μ) RA: -9.9 mas у год
Dec: -10.5 mas у год
Фізічныя характарыстыкі
Маса 1,43 M
Радыус 1,58 R
Тэмпература 6750 ± 120 K
Свяцільнасць 4,7 L
Крыніцы: [1]

KIC 8462852 (Зорка Табі, радзей Зорка Баяджан[2]) — зорка ў сузор'і Лебедзя[3]. Знаходзіцца на адлегласці 1488 светлавых гадоў ад Сонца. Зорка пакуль не мае афіцыйнай назвы, нефармальна яе называюць паводле імя першага аўтара артыкула, дзе яна была апісана, Табеты Баяджан(англ.) бел..

У верасні 2015 года некалькі астраномаў апублікавалі вынікі даследаванняў змен свяцільнасці зоркі[1], якія прыцягнулі ўвагу сусветных СМІ. Рэгістрацыя такіх змен праводзілася касмічнай абсерваторыяй Кеплер, у рамках праграмы па пошуку экзапланет. Звычайна, з-за праходжання планет перад зоркай, яе святло нязначна цьмянее на кароткі час, што паўтараецца праз рэгулярныя інтэрвалы. Але зорка KIC 8462852 з'яўляецца выключэннем: яе свяцільнасць падала на вялічыню да 22 працэнтаў, прычым такія падзенні назіраліся на працягу розных адрэзкаў часу (ад 5 да 80 дзён), што прывяло да з'яўлення вялікай колькасці гіпотэз. Незвычайны характар крывых бляска гэтай зоркі быў заўважаны валанцёрамі Planet Hunters - краўдсорсінгавага праекта па пошуку экзапланет у дадзеных тэлескопа Кеплер, асобныя з якіх сталі сааўтарамі выніковага артыкула.

Побач с зоркай на адлегласці бачна яшчэ адна зорка. Не зразумела, ці з'яўляецца гэта падвойная зорка(англ.) бел. ці сапраўднай падвойнай зоркай. Патэнцыйны кампаньён з'яўляецца, калі знаходзіцца на той жа адлегласці, маламасіўнай зоркай ~0,4 М спектральнага класа M2V на адлегласці 885 а. е.[1]

Гіпотэзы анамаліі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова меркавалась, што анамаліі тлумачацца праблемамі з тэлескопам ці скажэннем падчас перадачы інфармацыі, але ў ходзе даследаванняў гэтая версія была абвергнута. Спектральны аналіз і тып, да якога адносіцца зорка, таксама выключаюць змену свяцільнасці з-за ўнутраных працэсаў, якія ў ёй адбываюцца.

KIC 8462852 не з'яўляецца адзінай зоркай, якая мае перыядычныя спады яркасці. Але ўсе астатнія падобныя зоркі (англ.: dippers)[4] з'яўляюцца маладымі зорнымі аб'ектамі(англ.) бел. і маюць іншы патэрн спадаў яркасці[5]. Мяркуецца, што падобныя аб'екты могуць мець калязорны дыск, і для асобных аб'ектаў, (напрыклад для EPIC 204278916(руск.) бел.), ён сапраўды выяўлены[5]. Найбольш верагоднай з'яўляецца гіпотэза, згодна з якой вакол зоркі абарочваецца рой невялікіх нябесных цел, сутыкненні ў якім здольныя генерыраваць воблакі пылу, якія закрываюць святло зоркі, што характэрна для маладых зорак, калі іхняя планетная сістэма знаходзіцца на стадыі фармавання. Але KIC 8462852 не з'яўляецца маладой зоркай, пагэтаму рой можа складацца з камет[6] і астэроідаў, мноства якіх магло апынуцца на блізкай арбіце пасля гравітацыйнага адхілення, падчас праходжання іншай зоркі (але не той, якая бачна як патэнцыйны партнёр). Але, і такое малаверагодна, паколькі прамых доказаў гэтаму няма, а праходжанне зоркі павінна было адбыцца ўсяго некалькі тысячагоддзяў таму (нязначны тэрмін па касмічным меркам)[7].

У сувязі з гэтым, Табета Баяджан (Tabetha Boyajian), вядучы аўтар даследавання, разглядае яшчэ адзін сцэнар: мігценне KIC 8462852 можа ўказваць на спробу будаўніцтва сферы Дайсана - набора гіганцкіх аб'ектаў (напрыклад, калектараў святла), якія высокаразвітая цывілізацыя пабудавала для акумулявання энэргіі сваёй зоркі, што адразу ўзбударажыла грамадскую думку.

Аб тым , што штучныя аб'екты высокаразвітай іншапланетнай цывілізацыі могуць быць адным з тлумачэнняў гэтых выяўленых анамалій, заявіў таксама дырэктар Даследчага цэнтра па пошуку пазаземных цывілізацый пры Каліфарнійскім універсітэце Эндру Сіміён: «Магчыма мы маем справу з надзвычай развітай цывілізацыяй, якая пабудавала вялікую сетку накапляльнікаў, каб акумуляваць вялікія запасы энэргіі, атрымоўваемых ад зоркі. Магчыма, крывая бляска сваёй нерэгулярнасцю гаворыць аб тым, што вакло зоркі абарочваюцца штучна створаныя аб'екты. у наступным, мы плануем з дапамогай буйных аптычных і радыётэлескопаў, якия знаходзяцца на Зямле, паспрабаваць убачыць іншыя тыпы сыходзячага ад гэтай сістэмы электрамагнітнага выпраменьвання. Яго існаванне будзе раказваць на магчымае існаванне тэхналагічна развітай цывілізацыі ў гэтай сістэме»[8][7]

«Іншапланецяне заўсёды павінны быць самай апошняй гіпотэзай, якую трэба разглядаць, але гэта выглядае як тое, што вы чакаеце ад іншапланетнай цывілізацыі», - заявіў Джэйсан Райт (Jason Wright) з Універсітэта штата Пенсільванія[9][10].

«Нягледзячы на высокую верагоднасць прыродных прычын незвычайных паводзін гэтай зоркі, разумна будзе ўсё праверыць», — заявіў у прэс-рэлізе супрацоўнік інстытута SETI Сэт Шостак[11].

Ёсць і іншыя гіпотэзы (каметны рой, воблака пылу ў міжзорнай прасторы, працэсы ўнутры зоркі, наяўнасць чорнай дзіркі-спадарожніка)[7]

Наступныя назіранні[правіць | правіць зыходнік]

19 верасня 2015 г. Інстытут SETI абвясціў аб пачатку назіранняў радыёвыпраменьвання ад пазаземнай цывілізацыі якая верагодна знаходзіцца каля зоркі з дапамогай радыётэлескопа Allen Telescope Array[10][12]. Пасля двухтыднёвых папярэдніх назіранняў Інстытут SETI абвясціў, што ў радыёсігнале зорнай сістэмы KIC 8462852 не выяўлены несумненныя адзнакі яго штучнага паходжання[13][14][15].

Цяпер зорку KIC8462852 назіраюць шматлікімі аптычнымі інструментамі, у чаканні чарговага шматдзённага зніжэння бляска, таксама плануецца назіранне зоркі падчас зніжэння яе бляска з дапамогай вялікіх тэлескопаў, аснашчоных спектрографамі, каб вызначыць, чым аумоўлена зніжэнне яе бляска - буйнымі цвёрдымі целамі ці пылам і газам[16]. Падчас наступных назиранняў ёсць магчымасць выкарыстоўвання наземных радыётэлескопаў Грын-Бэнк і Very large Array[17], а таксама з дапамогай касмічных тэлескопаў, якія плануецца стварыць у бліжэйшыя гады ў рамках праграмы па пошуку экзапланет, такіх як інфрачырвоны WFIRST, аптычныя TESS і PLATO.

Працягваецца таксама пільнае назіранне зоркі KIC 8462852 у аптычным дыяпазоне шмат якімі наземнымі абсерваторыямі ў чаканні чарговага шматдзённага зніжэння бляска, таксама плануюцца назіранні зоркі ў час зніжэння яе бляска з дапамогай вялікіх тэлескопаў аснашчаных спектрографамі, каб вызначыць, чым абумоўлена зніжэнне яе бляска — буйнымі цвёрдымі цяламі, ці пылам і газам[16].

Астраном Брэдлі Шэфер пасля вывучэння гістарычных здымкаў гэтай вобласці неба, якія рабіліся з 1890 па 1989 гады, заўважыў, што за гэты час яркасць зоркі паменьшылася на 20 %. Каб выключыць верагоднасць памылак, Шэфер асабіста накіраваўся ў Гарвард, каб вывучыць арыгіналы здымкаў. Згодна з меркаваннем Шэфеа, каметная гіпотэза для тлумачэння назіраемых эфектаў ужо не падыходзіць. Паводле яго разлікаў, для такога зацямнення перад зоркай павінна было праляцець не ментш за 648 000 камет, кожная дыяметрам ад 200 км, што з'яўляецца цалкам неверагодным[18].

Пазней з'явілася даследаванне, у якім вывучалася змена бляска зоркі напрацягу амаль чатырох гадоў, зафіксаванае тэлескопам «Кеплер».

Хаця «Кеплер» прызначаўся для вымярэння невялікай змены яркасці напрацягу невялікага часу, выкарыстоўваючы фатаграфіі, якія рабіў «Кеплер», магчыма вымераць змены ў яркасці напрацягу вялікага адрэзка часу. Высветлілася, што яркасць KIC 8462852 пастаянна памяньшалася. Напрацягу першых 1000 дзён яркасць стала памяньшацца з хуткасцю каля 0,34 % у год, а напрацягу наступных 200 дзён яркасць стала памяньшацца з яшчэ большай хуткасцю і панізілася на 2 %. Усяго яркасць паменьшылася на 3 % за 3,8 года. Для параўнання былі даследаваны яшчэ 193 бліжэйшыя зоркі і 355 зорак, падобных да KIC 8462852. Ніводная з гэтых зорак не змяніла сваёй яркасці так хутка за гэты час, і толькі 0,6 % мянялі сваю яркасць з хуткасцю большай за 0,34 %/год[19].

24 красавіка 2017 года пачалось чарговае зніжэнне яркасці KIC 8462852 (першае з 2013 года). Назіранне за зоркай вялося дзясяткамі тэлескопаў. Пасля гэтага зорка пачала вяртацца да сваёй звычайнай яркасці. 19 і 20 мая 2017 года зніжэнне яркасці складала 3 %[20].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Boyajian, T.S.; LaCourse, D.M.; Rappoport, S.A.; Fabrycky, D.; Fisher, D.A.; Gandolfi, D.; Kennedy, G. M.; Liu, M. C.; Best, W.M.J.; ciesla, F.; Csak. B.; Dupiu, T.J.; Handler, G.; Heng, K.; Korhonen, H.; Kovacs, J.; Kozakis, T.; Kriskovics, L.; Schmitt, J.R.; Szabo, Gy.; Szabo, R.; Wang, J.; Goodman, S.; hoekstra, A.; Jek, K.J.; Planet hunters X. KIC 8462852- Where's the flux?
  2. Wright, Jason T. [http"//sites.psu.edu/astrowright/2016/08/30/what-could-be-going-on-with-boyajians-star-part-i/ What Could Be Going on with Boyajian's Star? Part I]. Pennsilwania State University (30 жніўня 2016).
  3. [htttps://etokavaz.ru/nauchnyi-podkhod/o-chem-govorit-s-inoplanetyanami О чем говорить с инопланетянами?]
  4. M/ Ansdell et al. Dipper disks not inclined towards edge-on orbits. — arΧiv:1607,03115
  5. 5,0 5,1 Simone scarlati et al. The pecular dipping events in the disc-bearing young-srellar object EPIC 204278916. — arΧiv:1608.07291
  6. Учёные: звезда KIC 8462852 «мигает» из-за комет, а не пришельцев
  7. 7,0 7,1 7,2 Кимберли Картье, Джейсон Райт Странные известия с другой звезды // В мире науки. — 2017. — № 7. — С. 22-29.
  8. «Кеплер» обнаружил следы деятельности высокоразвитых инопланетян
  9. Астрономы допустили наличие инопланетной цивилизации у далёкой звезды
  10. 10,0 10,1 Wall, Mike. Search for Intelligent Aliens Near Bizzare Dimming Star Has Begun , Space.com (19 October 2015).
  11. Поиск инопланетных цивилизаций у звезды KIC 8462852 продолжился с новыми силами
  12. Orwig, Jessica. Scientistists are days from finding out if that mysterious star could actually harbor aliens , Business Insider (23 October 2015).
  13. Looking For Deliberate Radio signals From KIC 8462542 .
  14. Staff looking for Deliberate Radio Signals from KIC 8462852. SpaceRef.com (5 лістапада 2015).
  15. Harp, G.R.; Richards, Jon; Shostak, Seth; Tarter, J.C.; Vakoch, Douglas A.; Munson, chris (5 November 2015). "Radio SETI observations of the Anomalious Star KIC 8462852". ArXiv. http://arxiv.org/abs/1511.01606. 
  16. 16,0 16,1 'Alien Megastruckture' Mystery May Soon Be solved , Space.com (28 October 2015).
  17. Mack, Eric. The story behind 'alien megastructures' sciencist may have found (but probably didn't) , CNET (17 October 2015).
  18. Comet can't expain weird ′alien megastructure′ star after all .
  19. Benjamin T. Montet, Joshua D. Simon KIC 8462852 Faded Throughout the Kepler Mission (англ.)  // arXiv.org. — 2016.
  20. Загадочная звезда KIC 842852 вновь теряет яркость, 23 мая 2017 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Зоркі сузор'я Лебедзя