Сфера Дайсана
Сфера Дайсана — гіпатэтычны астраінжынерны праект Фрымена Дайсана[1], у выглядзе адносна тонкай сферычнай абалонкі вялікага радыуса (прыкладна з радыус планетных арбіт) с зоркай у цэнтры.
Ёсць меркаванне, што тэхнічна развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць падобнае збудаванне для максімальна магчымага выкарыстоўвання энэргіі цэнтральнай зоркі і/ці вырашэння праблемы жыццёвай прасторы.
Згодна з тэарэтычнымі вылічэннямі, для будавання сферы Дайсана вакол Сонца неабходна рэчыва з масай каля масы Юпітэра.
Пошук сфер Дайсана — перспектыўны накірунак праграмы SETI. Збудаванне гэткіх масштабаў можа быць выяўлена існуючымі астранамічнымі сродкамі па яго інфрачырвонаму выпраменьванню з нетыповым спектральным размеркаваннем (такім чынам, сфера Дайсана з'яўляецца ўсенакіраваным моцным выпраменьвальнікам). Для гэтых мэт плануецца выкарыстаць тэлескоп SIRTF.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Сфера Дайсана павінна пачаць абарачэнне вакол сваёй восі, каб цэнтрабежная сіла ўраўнаважыла сілу прыцяжэння цэнтральнага свяціла. Але, паколькі цэнтрабежная сіла дасягае максімума на экватары, і раўняецца 0 на палюсах цела, якое абарочваецца, то на полюсах сферы Дайсана нішто не ўраўнаважвае сілы прыцягнення цэнтральнага свяціла, у выніку чаго сфера будзе непазбежна разбурана.
Станіслаў Лем у сваім творы «Сума тэхналогіі»[2] паказаў, што будаўніцтва сферы для вырашэння праблем жыццёвай прасторы для квадрыліёнаў разумных істот безсэнсоўна з кропкі гледжання логікі і сацыялогіі, таму што на алтар «свайго неабмежаванага размнажэння» (якое незразумела чаму павінна застацца недатыкальным, замест яго абмежавання) трэба ўскласці мноства іншых свабод (напрыклад, свабоду перамяшчэння, выбара прафесіі і г. д.), што ў выніку прывяло да краха культурных каштоўнасцяў і было скажэннем идэй прагрэса, яки прапануе их павелічэнне, а не змяньшэнне. Таксама Лем скептычна адносіўся да магчымасці існавання монакультуры з колькасцю насельніцтва каля некалькіх квадрыльёнаў[3]. Аўтар лічыў сферу Дайсана аднім з найбольш выразных прыкладаў ортаэвалюцыйнай экстрапаляцыі развіцця тэхналогіі (маюцца на ўвазе гіпотэзы, згодна з якімі будучыня — гэта толькі прымножаная сучаснасць)[4].
Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]
Для прадухілення пагрозы самаразбурэння сферы, ідэя змены яе канструкцыі была развіта ў некалькіх варыянтах:
- Жорсткае кольца адносна невялікай велічыні (каля працэнтаў дыяметра) — гл. Кольца Нівэна.
- Жорсткае шырокае экватарыяльнае кольца, разамкнёнае каля палюсоў і выгнутае па паверхні абсалютнага значэння вектара ўскарэння свабоднага падзення, так, што вага пробнага цела аднолькавая ў любой кропке на ўнутраным баку Сферы. Такая паверхня нагадвае па форме цацку-ваўчок з цэнтральным патаўшчэннем. Большае прыцягненне зоркі каля экватара кампенсуецца за лік большай лінейнай хуткасці абарачэння ў неінэрцыяльнай сістэме адліка; у высокіх шыротах у сувязі з памяньшэннем гравітацыйнага ўздзеяння зоркі патрабуюцца меньшыя цэнтрабежная сіла і радыус сячэння плоскасцю, перпендыкулярнай да восі абарачэння. Дадзеная паверхня не з'яўляецца эквіпатэнцыйнай для гравітацыйнага поля (якое складаецца з гравітацыйнага поля зоркі і поля цэнтрабежнай сілы) ва ўластнай абарочавючайся сістэме адліка канструкцыі, пагэтамму сіла цяжару накіравана не па нармалі да паверхні. Але ўнутраны бок Сферы можа быць сканструяваны ў выглядзе тэрас, а не гладкім, так каб лакальнае адхіленне сілы цяжару ад нармалі да паверхні тэрасы не еравышала зададзенага значэння.
- Ракавіна Пакроўскага — мадыфікацыя, прапанаваная савецкім вучоным Г. І. Пакроўскім(руск.) бел., з'яўляецца сукупнасцю колец.
- Структура Крысвела — развіццё ідэі сферы Дайсана, але з фрахтальнай паверхняй для максімізацыі плошчы паверхні, якая ўспрымае выпраменьванне зоркі.
Усе такія варыянты ўжо нельга называць «сферай», але такая агульная назва захоўваецца гістарычна.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Freeman J. Dyson (1960). "Search for artifical Stellar Source of Intra-Red Radiation". Science 131 (3414): 1667-1668. doi: . PMID 17780673. Bibcode: 1960Sci...131.1667D. http://www.islandone.org/LEOBiblio/SETI1.HTM.
- ↑ Станіслаў Лем. Сума тэхналогіі. Заўвагі (VI).
- ↑ Магчыма Лем меў на ўвазе некалькі квінцільёнаў (1018), таму што ён піша: «Паколькі ўнутраная паверхня гэтай сферы, звернутая да Сонца, прыкладна ў міліярд разоў больш за паверхню Зямлі, на ёй магло б размясціцца ў міліярд разоў больш людзей, чым гэта маагчыма на Зямлі.» а таксама «рост колькасці тых хто жыве да міліярдаў міліярдаў»
- ↑ Станіслаў Лем. Сума тэхналогіі. Прадмова да першага выдання (1963).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Freeman J. Dyson (1960). "Searsh for artificial Stellar of Infra-Red Radiation". Science 131 (3414): 1667-1668. doi: . PMID 17780673. Bibcode: 1960Sci...131.1667D. http://www.islandone.org/LEOBiblio/SETI1.HTM.
- Шкловский И. С. Вселенная, Жизнь, Разум. — 6-е изд. дополненое. — М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1987. — 320 с.
- Лем, Станислав. Сумма технологии = Summa Technologiae / пер.с польск. А. Г. Громовой, Р. И. Нудельмана, Б. Н. Пановкина, Л. Р. Плинера, Р. А. Трофимова, Ю. А. Ярошевского; вступ ст. акад. В. В. Парина; ред. и послесл.=Б. Б. Бирюкова и Ф. В. Широкова. — М. : Мир, 1968.