KV3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аб'ёмная схема, агульны план і від збоку

KV3 — грабніца, якая прызначалася для пахавання невядомага навуцы сына фараона Рамсеса III з XX дынастыі Новага царства (XII стагоддзе да н.э.), размешчаная ў егіпецкай Даліне Цароў, у фіванскім некропалі на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора. Няскончаны стан некалькіх памяшканняў грабніцы разам з беднымі археалагічнымі знаходкамі сведчыць пра тое, што грабніца не выкарыстоўвалася па прызначэнні. Па некаторых здагадках грабніца першапачаткова прызначалася для спадчынніка Рамсеса III, будучага фараона Рамсеса IV[1], але той пачаў будаваць сваю ўласную грабніцу, вядомую як KV2, неўзабаве пасля пачатку свайго кіравання.

Уваход у грабніцу.

Археалагічныя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць доказы таго, што грабніца ў візантыйскі перыяд выкарыстоўвалася ў якасці хрысціянскай капліцы.[1] Хоць яна была вядомая з антычных часоў, старанна даследавана яна была толькі ў 1912 годзе археолагам Гары Бёртанам, працы фінансаваліся багатым амерыканскім юрыстам Тэадорам Мантгомеры Дэвісам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]