Луксор
| Горад | |||||
| Луксор | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| араб. الأقصر | |||||
|
|||||
| 25°41′49″ пн. ш. 32°38′32″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Мухафаза Луксор | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 416 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 89 ± 0 м[1] | ||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +20 95 | ||||
| Паштовы індэкс | 85511 | ||||
|
|
|||||
| luxor.gov.eg (ар.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Луксо́р (араб. الأقصر) — горад у Егіпце, на правым беразе Ніла, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Луксор з насельніцтвам каля 376000 чалавек.
Цэнтр рамесніцкай вытворчасці. Кліматычны курорт. Значны турыстычны цэнтр.
Узнік на месцы старажытных Фіў (сталіца Егіпта ў 21—11 ст. да н. э.). У даўніну егіпцяне назвалі горад «Уасет», грэкі — «стобрамнымі Фівамі».
У Луксоры і яго ваколіцах знаходзяцца некаторыя з найважнейшых археалагічных месцаў Егіпта. З-за значнасці археалагічных помнікаў турызм у горадзе грае найважнейшую ролю.
Луксорскі храм
[правіць | правіць зыходнік]На заходняй ускраіне Луксора старажытнаегіпецкі храм багоў Амона-Ра, Мут і Хансу.
Уключае прамавугольны двор з падвойнай каланадай, калонную залу-гіпастыль з 32 калонамі, свяцілішча, уваходны пілон і вялікую цэнтральную каланаду (усе другой палавіны 15 ст. да н. э., архітэктар Аменхатэп Малодшы, аўтары дэкору архітэктары браты Горы і Суці), другі пілон (фланкіраваны шасцю калонамі Рамсеса II) і двор, абкружаны 74 калонамі са статуямі фараонаў паміж імі (1317—1251 да н. э., архітэктар Бекенхонсу). Алеяй сфінксаў злучаўся з Карнакам.
У храме увасобіліся архітэктурныя тэндэнцыі эпохі Новага царства (16—11 ст. да н. э.) — імкненне да грандыёзнасці прасторавай кампазіцыі, яе развіццё па падоўжнай восі, урачыстасць, шырокае выкарыстанне разнастайных па формах калон (лотаса і папірусападобных).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луксор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 366—367.