Размах крылаў 60-80 мм. Верхні бок крылаў ярка афарбаваны, ніжні — па форме і афарбоўцы падобны на закарэлую лісцінку (прыклад мімікрыі). Калі садзяцца на галінку і складаюць крылы, прымаюць выгляд сухога ліста: кароткімі вырастамі задніх крылаў матылёк ўпіраецца ў галінку, і яны ўяўляюць падабенства з хвосцікам; малюнак і колер задняга боку складзеных крылаў ў такой ступені нагадваюць колер і пражылкі засохлага ліста, што на блізкай адлегласці матылька надзвычай цяжка адрозніць ад лісцінкі. Два пакаленні за год — у сухі і вільготны сезон. Другое пакаленне адрозніваецца меншым памерам і больш цёмнай афарбоўкай крылаў.