Kingsman: Сакрэтная служба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Kingsman: Сакрэтная службаM:
Kingsman: The Secret Service
Постар фільма
Жанр баявік
камедыя
Рэжысёр Мэцью Вон
Прадзюсар Адам Болінг
Дэвід Рэйд
Мэцью Вон
Сцэнарыст Комікс:
Марк Мілар
Дэйв Гібанс
Сцэнарый:
Джэйн Голдман
Мэцью Вон
У галоўных
ролях
Тэран Эджэртан
Колін Фёрт
Сэмюэл Л. Джэксан
Марк Стронг
Майкл Кейн
Аператар Джордж Рычманд
Кампазітар Генры Джэкман
Мэцью Марджэсан
Кінакампанія 20th Century Fox
Marv Films
Працягласць 129 хвіл.
Бюджэт $ 85 млн[1]
Зборы $ 85,6 млн[1]
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 2015
Наступны фільм Kingsman: The Golden Circle[d]
IMDb tt2802144
Афіцыйны сайт(англ.) 

«Kingsman: Сакрэтная служба» (англ.: Kingsman: The Secret Service) — мастацкі фільм рэжысёра Мэцью Вона з Тэранам Эджэртанам, Колінам Фертам і Сэмюэлам Л. Джэксанам у галоўных ролях. Прэм'ера ў Вялікабрытаніі адбылася 29 студзеня 2015 года[2], у ЗША — 13 лютага.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

1997 год. Падчас місіі на Сярэднім Усходзе гіне без пяці хвілін агент сакрэтнай службы, коштам уласнага жыцця ратуючы астатнюю каманду. Яго настаўнік Гары Харт, па псеўданіме Галахад, наведвае сям'ю загінулага, дзе перадае ўдаве і маленькаму сыну Эгзі медаль за адвагу і абяцае выканаць любую паслугу, трэба толькі патэлефанаваць на выбіты на медалі нумар і сказаць пароль.

праз 17 гадоў. Эгзі малады чалавек, які з адзнакай скончыў школу, праявіў талент да гімнастыкі і адслужыў у марской пяхоце, але беспрацоўны і пакуль не знайшоў месца ў жыцці. Ён сварыцца з бандай Дзіна, свайго айчыма, але вымушаны капітуляваць з-за колькаснай перавагі праціўніка. У адплату Эгзі з прыяцелямі крадзе машыну аднаго з іх, аднак іх наганяе паліцыя, і цяпер яму пагражае 18 месяцаў турмы. Ён тэлефануе Галахаду, і той вызваляе яго. Гары распавядае, што ён і бацька Эгзі працавалі на Kingsman, калі той ахвяраваў сваім жыццём, ратуючы паплечнікаў. І што яго бацька б не ўхваліў, што такі адораны юнак растрачвае свой бліскучы патэнцыял. У гэты момант у паб прыходзіць шайка Дзіна, каб адпомсціць Эгзі за яго выхадку, але па неасцярожнасці абражае Гары, пасля чаго той віртуозна расквітваецца з усёй зграяй.

Тым часам у гарах Аргенціны падчас аперацыі па выратаванні прафесара Джэймса Арнальда, выкрадзенага эксцэнтрычным мільярдэрам Рычмандам Валентайнам, ад рук памочніцы злачынца па імі Газэль гіне іншы сакрэтны агент Ланселот. Глава Kingsman Артур прымае рашэнне аб папаўненні радоў, і цяпер кожны агент павінен прапанаваць свайго кандыдата. Пратэжэ Гары становіцца Эгзі.

Ён разам з іншымі прэтэндэнтамі, сярод якіх прыязная Роксі і ганарысты Чарлі, праходзіць чараду выпрабаванняў пад кіраўніцтвам Мерліна, кіраўніка тэхнічнай службы. Лепшы з каманды стане новым Ланселотам, іншыя адправяцца дадому. На пачатку навучання кожны кандыдат выбірае шчанюка, з якога ён павінен выгадаваць сапраўднага баявога сабаку. Эгзі бярэ мопса, памылкова лічачы, што гэта шчанюк бульдога. Тым часам Гары наведвае прафесара Арнальда, каб высвятліць падрабязнасці выкрадання. Падчас допыту галава навукоўца ўзрываецца, а на Галахада нападае пара галаварэзаў. Той збягае, зладзіўшы выбух, але ў выніку ўпадае ў кому і апамятваецца толькі праз некалькі месяцаў.

Мерлін высвятляе, што прафесар загінуў ад дзеяння невялікага імплантата ў шыі. След выводзіць яго на Рычманда Валентайна, які тым часам арганізоўвае атракцыён нечуванай шчодрасці, даючы ўсім жадаючым бясплатныя сім-карты з безлімітнымі званкамі і Інтэрнэтам. Апроч гэтага, ён тайна вярбуе ці выкрадае ўплывовых людзей па ўсім свеце, сярод якіх і шведская прынцэса Тыльда.

Да гэтага часу з усіх прэтэндэнтаў застаецца толькі трое: Эгзі, Чарлі і Роксі. Адбываецца новае выпрабаванне, па выніках якога Чарлі з ганьбай адпраўляецца дамоў, а двое іншых выходзяць у фінал. Па традыцыі ім даецца 24 гадзіны на зносіны са сваімі настаўнікамі. Гары вучыць юнака, што значыць быць джэнтльменам, паказвае арсенал і заказвае яму касцюм, кажучы, што нават калі Эгзі не стане агентам, той застанецца ў яго на памяць.

Галахад наведвае Валентайна пад відам мільярдэра-філантропа і высвятляе, што той цікавіцца адной цэркаўкай у штаце Кентукі. Аднак злачынец разумее, што Гары і ёсць той агент, што прыходзіў да прафесара. Эгзі, у сваю чаргу, правальвае фінальнае заданне, бо адмаўляецца застрэліць свайго сабаку, і адпраўляецца дамоў, а новым Ланселотам становіцца Роксі. Раззлаваны Гары прымусова прывозіць юнака ў свой дом, дзе паказвае пудзіла сабакі, якога ў свой час таксама "застрэліў", пасля чаго прывёз да сябе, дзе ён пражыў яшчэ 11 гадоў, бо Kingsman закліканы абараняць жыцці і ўсе смерці падчас навучання былі не больш чым фікцыяй. Гары трэба адпраўляцца ў царкву, і ён пакідае Эгзі, паабяцаўшы ва ўсім разабрацца пасля вяртання.

Высвятляецца, што Валентайн планаваў выкарыстоўваць вернікаў для тэсціравання сваёй псіхатроннай зброі. Па камандзе тэлефоны з сім-картамі яго вытворчасці пачынаюць трансляваць сігнал, які выклікае некантралюемую агрэсію і цягу да забойства ўсіх, хто апынуўся ў радыусе дзеяння. Галахад, які патрапіў пад уздзеянне сігналу, ладзіць ў царкве бойню. Як вынік, усе вернікі мёртвыя, а Гары на выхадзе сустракае Валентайна, які раскрывае свой план: знішчыць большую частку чалавецтва, бо яно знічшае Зямлю, каб затым разам з выбранымі, якія схаваліся ў бункерах, пабудаваць новы свет. Пасля гэтага ён забівае агента.

За гэтымі падзеямі па відэасувязі назіралі Мерлін, Артур і Эгзі, пакінуты ў доме ў Гары. Засмучаны смерцю настаўніка, юнак кідаецца да главы Kingsman. Той прапануе па традыцыі выпіць за загінулага агента куфель каньяку, але Эгзі заўважае ў яго такой жа шнар, які быў у прафесара і іншых выбраных. Разумеючы, што Артур здраднік, юнак адцягвае яго ўвагу і мяняе месцамі чаркі. У выніку глава выпівае атручаны каньяк і памірае. Эгзі дастае з яго шыі мікрачып, які аддае на даследаванне Мерліну. Той вызначае, што чып закліканы блакіраваць сігнал ад сім-карт, а ў якасці бонуса Валентайн можа дыстанцыйна забіць любога ўладальніка такой прылады. Цяпер Эгзі, Мерлін і Роксі павінны прадухіліць канец свету.

Роксі адпраўляецца ў космас, каб знішчыць адзін са спадарожнікаў Валентайна, разарваўшы ланцужок, па якім будзе перадавацца сігнал, і тым самым выйграць час для напарнікаў. Мерлін і Эгзі, выкарыстоўваючы запрашэнне Чэстэра Кінга (сапраўднае імя Артура), пранікаюць у бункер да Валентайна і яго кампаніі. Эгзі ўдаецца падключыцца да ўнутранай сеткі базы, пасля чаго Мерлін пачынае ўзломваць праграму злачынца. Аднак усё ляціць сабаку пад хвост, калі юнака раскрывае Чарлі, які апынуўся сярод эліты, у выніку чаго Валентайн спешна ссоваў таймер запуску праграмы на дзве хвіліны. Эгзі ўдаецца збегчы назад на самалёт да Мерліна, дзе выяўляецца, што той не можа ўзламаць біяметрычную абарону сістэмы запуску, а выйграны Роксі час імкліва растае, бо злачынец змог выкарыстаць чужы спадарожнік для замены знішчанага. Юнаку нічога не застаецца, як вярнуцца, каб забіць Рычманда. На зваротным шляху яго чакае сур'ёзная перашкода ў выглядзе добра ўзброенага атрада, які бярэ яго ў акружэнне, але да яго прыходзіць азарэнне, і па яго камандзе Мерлін, які падлучыўся да сеткі, узрывае імплантанты ва ўсіх выбраных. Прынцэса Тыльда, якая, як апынулася, падчас бою знаходзілася ў камеры за спіной у Эгзі, абяцае таму пацалунак і нашмат большае, калі ён пераможа галоўнага злачынца. Натхнёны гэтым фактам юнак спяшаецца да злачынца, які хоць і засмучаны масавым забойствам паплечнікаў, але адмаўляцца ад сваіх планаў не збіраецца і ўжо запусціў праграму. У той час як людзі па ўсім свеце забіваюць адзін аднаго, Эгзі спрабуе зладзіцца з памочніцай мільярдэра Газэллю, якая спрытна арудуе лёзамі ў пратэзах ног. Адолеўшы памагатую, хлопец забівае і самога Рычманда Валентайна, там самым адпомсціўшы за Гары і выратаваўшы свет. Пасля чаго прыхоплівае шампанскае і пару куфляў і адпраўляецца да прынцэсы за ўзнагародай.

У сцэне пасля тытраў Эгзі вяртаецца ў паб, каб забраць ад айчыма маці і маленькую сястрычку, дзе ў дакладнасці паўтараецца тая ж сцэна, што і раней з Гары.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Тэран Эджэртан Гэры «Эгзі» Анвін Гэры «Эгзі» Анвін
Колін Фёрт Гары Харт / Галахад агент «Kingsman» Гары Харт / Галахад
Сэмюэл Л. Джэксан Рычманд Валентайн Рычманд Валентайн
Сафі Куксон Роксі / Ланселот Роксі / Ланселот
Марк Стронг Мерлін Мерлін
Сафія Бутэла Газэль памагатая Валентайна Газэль
Майкл Кейн Чэстэр Кінг / Артур глава «Kingsman» Чэстэр Кінг / Артур
Ханна Альстрэм Тыльда скандынаўская прынцэса Тыльда
Б'ёрн Флоберг скандынаўскі прэм'ер-міністр
Марк Хэміл Джэймс Арнольд прафесар Джэймс Арнольд
Джэк Дэвенпарт Ланселот агент «Kingsman» Ланселот
Саманта Уомак Мішэль Анвін Мішэль Анвін
Эдвард Холкрафт Чарлі Чарлі
Джоф Бел Дын Дын
Коры Джонсан лідар царквы
Рычард Брэйк дазнаўца

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Kingsman: The Secret Service (2015). Box Office Mojo. Праверана 18 лютага 2015.
  2. Colin Firth on being an ‘unlikely killer’ (англ.) . BBC News (25 студзеня 2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]