Lemonia taraxaci

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Lemonia taraxaci
Lemonia taraxaci.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lemonia taraxaci

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1870029
EOL  505691

Lemonia taraxaci — від насякомых сямейства Lemoniidae. Адзін з 10 відаў палеарктычнага роду.

Марфалагічныя прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў — 35-55 мм. Палавы дымарфізм невыразны. Афарбоўка крылаў аднастайна вохрыста-жоўтая, у самак — светлажоўтая. На пярэднім крыле ёсць невялікая чорная пляма. Цела вельмі пухнатае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная, часткова ўсходняя і паўднёвая Еўропа, паўднёвая частка заходняй Сібіры і паўночны Казахстан.

Ва Украіне сустракаецца спарадычна ў зоне змешаных лясоў і ў лесастэпе.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца на ўзлесках і палянах шыракалістых і змешаных лясоў, на схілах яраў і бэлек, на лугах і ў рэдкалессях, часам у садах і парках. На працягу года развіваецца 1 пакаленне. Лёт імага адбываецца ў жніўні-кастрычніку. Матылі актыўныя днём, пры сонечным надвор'і, часам вечарам і ноччу. Самкі адкладаюць яйкі купкамі каля кармавых раслін. Вусень сілкуецца лісцем дзьмухаўца і ястрабка, развіваецца ў маі-чэрвені. Закукліваецца ў верхнім пласце глебы ў авальных вочках.

Пагрозы і ахова[правіць | правіць зыходнік]

Пагрозы: магчыма, дэградацыя прыроднай лугавой расліннасці, выпальванне траў, празмерны выпас жывёлы, хімічныя апрацоўкі мясцовасці і таму падобнае.

Меры па ахове не распрацаваны. Мэтазгодны пошук папуляцый віду і стварэнне энтамалагічных заказнікаў у месцах распаўсюджвання віду з рэгламентацыяй выкошвання траў, выпасу жывёлы і поўнай забаронай выпальвання травы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]