Leptogium imbricatum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Leptogium imbricatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leptogium imbricatum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  696950
EOL  196049
MB  361576

Leptogium imbricatum — альпійскі рэліктавы від лішайнікаў роду лептогій (Leptogium) з діз’юнктыўным арэалам. Сучасная бінамінальная назва была дадзена ў 1994 годзе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела складаецца з лускавінак, якія перакрываюць адна адну як чарапіца. Яны ўтвараюць дзярновінкі да 3 см у дыяметры. Гладкія бліскучыя лускавінкі на кончыках вышчэрбленыя да 1,0 мм у шырыню. Колер ад блакітна-шэрага да цёмна-карычневага, асабліва на канцавых лускавінках. Ніжняя паверхня блакітна-шэрая з рэдкімі гіфальнымі вырастамі, якія прымацоўваюць лішайнік да субстрату. Водарасці роду {{bt-bellat|насток|Nostoc}} у целе лішчайніка ўтвараюць кароткія ланцужкі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Еўропе (Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Расія, Эстонія, Шатландыя, Аўстрыя, Украіна). Ва Украіне расце ў Крыме (Чатыр-Даг). Утварае невялікія групы на глебе ў высакагор’ях.

Прыродаахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Уключаны ў трэцяе выданне Чырвонай кнігі Украіны (2009).

Зноскі

  1. Leptogium imbricatum. www.mycobank.org. Праверана 2016-06-09T11:59:37+00:00.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Leptogium imbricatum // Mycobank.org, — CBS-KNAW Fungal Biodiversity Center Utrecht, 2016. — URL
  • Jørgensen, P.M. 1994. Further notes on European taxa of the lichen genus Leptogium with emphasis on the small species. The Lichenologist. 26(1):1-30 
  • Leptogium imbricatum // Червона книга України, 2016. — URL Архівавана 30 квітня 2016.