Loomio

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Loomio

Loomio (Луміа) — гэта праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае ў прыняцці рашэнняў групай.[1][2][3][4] Луміа выкарыстоўвае жэсты рук  (англ.), якія былі папулярныя падчас руху Захапі Уол-стрыт, але дазваляе групе інтэрпрэтаваць іх як для яе зручней. Карыстальнікі Луміа ініцыююць дыскусіі і высоўваюць прапановы. Падчас дыскусій над прапановамі група атрымлівае адваротную сувязь, адлюстраваную на кругавой дыяграме.[2]

У 2014 годзе дзякуючы краўдфандынгу для распрацоўкі Луміа 1.0 са стварэннем падтрымкі на мабільных тэлефонах і дадання іншых карысных функцый было сабрана 100 000 амерыканскіх долараў.[5]

Сістэма пабудавана групай распрацоўшчыкаў, ядро якой знаходзяцца ў Уэлінгтане, Новая Зеландыя. Луміа пабудавана на прынцыпах свабоднага праграмнага забеспячэння. Распрацоўшчыкі гэтага праекту раскіданы па ўсяму свету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі Луміа ляжаць у сусветным руху Акупай. Пасля гэта сістэма развілася ў праект сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Прынцып працы[правіць | правіць зыходнік]

Луміа пабудавана на канцэпцыі групы. Групы — гэта самая высокаарганізаваная структура ў Луміа. Групы ствараюцца карыстальнікамі сістэмы, складаюцца з іншых карыстальнікаў, якія атрымалі дазвол на ўдзел у групе. Групы могуць быць прыватныя і публічныя. Дазваляецца наладжваць публічнасць і прыватнасць груп згодна патрэб карыстальнікаў.

Члены групы могуць ствараць дыскусіі для абмеркавання розных тэм. Падчас дыскусіі сябры групы могуць пакідаць каментары і ствараць прапановы.

Прапановы чакаюць адваротнай сувязі астатніх удзельнікаў групы. Кожны ўдзельнік можа падтрымаць, не падтрымаць, устрымацца або заблакаваць прапанову. Блакаванне прапановы — гэта найбольш моцная форма нязгоды.

Фінансаванне[правіць | правіць зыходнік]

Луміа распрацоўваецца па мадэлі свабоднага праграмнага забеспячэння. Як вынік, Луміа фінансуецца праз дагаворы з урадам, бізнесам, таксама залежыць ад ахвяраванняў карыстальнікаў.[6]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Луміа выкарыстоўваецца Уэлінгтанскім Гарадскім Саветам для грамадзянскіх слуханняў.[7]

Пірацкая партыя Грэцыі выкарыстоўвае ў Луміа [8][9] 461 групу, пакрывае 18 федэральных аддзелаў, 13 рэгіёнаў Грэцыі, 23 прэфектуры, сотні акругаў і муніцыпалітэтаў.

Луміа атрымала перамогу на MIX Prize Digital Freedom Challenge у красавіку 2014 года.[10]

Глядзець таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]