MGTOW

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

MGTOW (англ.: Men Going Their Own Way, «Мужчыны, якія ідуць уласным шляхам») — міжнародны рух гетэрасексуальных мужчын, якія ў рознай ступені аддаляюцца ад жанчын і цалкам адмаўляюцца ад шлюбу[1]. З’яўляючыся часткай сучаснага ўніверсальнага мужчынскага руху, удзельнікі MGTOW падзяляюць погляды на сучасныя сацыяльныя праблемы мужчын, але бачаць сваё рашэнне ў тым, каб добраахвотна (часткова або цалкам) выдаліць шчыльныя стасункі з жанчынамі з уласнага жыцця. Рух уваходзіць у тое, што часцей называюць Манасферай (англ.: Manosphere). MGTOW — гэта «абяцанне ўтрымлівацца ад сур’ёзных адносін і не мець дзяцей». MGTOW акцэнтуе ўвагу на ўласным суверэнітэце мужчыны, а не на змене статус-кво праз актывізм і пратэсты супраць жанчын, дыскрымінацыю мужчын і фемінізм, што адрознівае MGTOW ад праваабарончага руху ў цэлым.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Самі прыхільнікі руху лічаць, што падобныя ідэі існавалі заўседы[2].

Гісторыя супольнасці MGTOW малавядомая, але, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне-пачатку 2000-х гадоў яе стварылі два чалавекі, якія былі вядомы ў сеціве пад псеўданімамі Solaris і Ragnar.

Узаемаадносіны з іншымі рухамі і супольнасцямі[правіць | правіць зыходнік]

Рух за правы мужчын

У адрозненне ад праваабаронцаў, MGTOW не імкнуцца змяніць грамадства, а аддаляюцца ад грамадства. З самага пачатку суполка MGTOW супрацьстаяла «вялікай дзяржаве», у адрозненне ад падтрымкі абаронцамі мужскіх правоў рэформаў у шлюбным заканадаўстве. Футрэл піша, што MGTOW адмовіліся ад праблем, якія хвалююць МР, такія як фальшывыя абвінавачванні ў згвалтаванні, «каб амаль цалкам засяродзіцца на разглядзе уласных праблем».

«Траваедныя» мужчыны

Па словах Разаліны Салемі, якая піша для італьянскай газеты La Repubblica, японская канцэпцыя траваедных мужчын — гэта аналаг MGTOW. Марк Ламурэ разглядае траваедных мужчын як следства японскіх сацыяльна-эканамічных умоў, а MGTOW — як ідэалагічны выбар. Кашміра Гандэр, калумніст The Independent, бачыць траваедных мужчын, якія служаць прыкладам для пераймання MGTOW.

«Пікаперы»

Прадстаўнікі MGTOW негатыўна ставяцца да пікапераў, лічачы іх гінацэнтрыстамі, якія сеюць варажнечу сярод мужчын. У сваю чаргу, тыя крытыкуюць MGTOW за строгія рамкі, параўноўваючы іх філасофію з фемінізмам.

Інцэлы

Калі інцэлы не здольны на самарэалізацыю ў грамадстве і ў асабістым жыцці, то прадстаўнікам MGTOW уласціва ўстаноўка на самаразвіццё і самарэалізацыю з добраахвотнай сепарацыяй ад жанчын, што, аднак, не выключае магчымасці сэксуальных стасункаў з імі.

Цікавыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

  • MGTOW не з’яўляецца афіцыйна зарэгістраванай суполкай ці рухам. Асноўнае месца для камунікацыі — прастора інтэрнэт, а менавіта тэматычныя блогі, сайты і суполкі ў сацыяльных сетках.
  • MGTOW выкарыстоўваюць асаблівы жаргон, напрыклад, выраз пра «чырвоную пілюлю» (англ.: Red Pill), што з’яўляеца адсылкай да фільма «Матрыца». Прыняцце чырвонай пілюлі азначае прыняцце іх пукта гледжання на міжпалавыя адносіны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі