MSQRD

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

MSQRD, цалкам Masqueradeангл. «Маскарад») — мабільная праграма для дадання эфектаў у відэа і фота-сэлфі, распрацаваная беларускай кампаніяй Masquerade Technologies[1]. У сакавіку 2016 года стартап быў куплены кампаніяй Facebook, яго заснавальнікі Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацепякін пераехалі ў Лондан для далейшай працы над прадуктам.[2] Функцыянал MSQRD быў даданы ў Facebook і Instagram, у 2020 годзе мабільная праграма знікла з App Store і Google Play.[3]

Функцыянальнасць[правіць | правіць зыходнік]

Карыстальнік можа прывязаць фатаграфію і затым змяніць яе выгляд і падзяліцца з сябрамі на Facebook або Instagram. Карыстальнік таксама можа выбраць маску-фільтр ці эфект, які ляжыць у бібліятэцы[1][4]. Праграма выкарыстоўвае 3D тэхналогіі візуалізацыі для масак[5].

Карыстальнікі могуць рабіць уласныя маскі ў Masquerade Editor. Прылада спрашчае працэс праектавання і выкарыстання такіх фільтраў. Любы графічны дызайнер можа лёгка выкарыстоўваць гэтую прыладу для рэдагавання фільтра ў рэальным часе. Захаваныя фільтры можна змясціць у публічны каталог[6].

Зноскі

  1. а б Masks And More With MSQRD’s Selfie App February 11, 2016
  2. Андрей Гомыляев. Facebook купил белорусскую компанию — разработчика MSQRD (руск.). tech.onliner.by (9 сакавіка 2016). Праверана 30 сакавіка 2024.
  3. Настасья Занько. Приложение MSQRD закроют с 13 апреля, оно пропадет из App Store и Google Play (руск.). tech.onliner.by (14 сакавіка 2020). Праверана 30 сакавіка 2019.
  4. Kim Kardashian, Kanye West and Kylie Jenner are transformed into animals and other celebrities using the animation app loved by Cara Delevingne 11 February 2016
  5. TECH TALK: App of the Week MSQRD turns you into a Joker Архівавана 11 сакавіка 2016. 6, March 2016.
  6. Masquerade Products Архівавана 9 сакавіка 2016.