Maackia amurensis Rupr. & Maxim., 1856
Акатнік амурскі, Маакія амурская[1] (Maackia amurensis), лістападнае дрэва роду Маакія (Maackia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Вышыня да 15—20 м. Крона густая. Лісце складанае, няпарнаперыстае, чаргаванае. Парасткі і лісце з шаўковым апушэннем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].
Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.
На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цвіце ў ліпені.
Дрэва прыдатнае для ўмацавання яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніення.